will power [ˈwɪlpaʊə] n. сі́ла во́лі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абязво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго.

Пазбавіць волі; зрабіць бязвольным.

А. чалавека.

|| незак. абязво́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самаўла́дны, -ая, -ае.

1. гл. самаўладства.

2. Схільны загадваць, падпарадкоўваць сваёй волі.

С. характар.

|| наз. самаўла́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зняво́лены, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Чалавек, пазбаўлены волі, які знаходзіцца ў турме.

|| ж. зняво́леная, -ай, мн. -ыя, -ых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Свабода волі (псіхал.) 3/158

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

своеўла́дны, -ая, -ае.

Які робіць што-н. па сваёй волі, па сваім нораве; свавольны.

С. чалавек.

|| наз. своеўла́дства, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міжво́льны, -ая, -ае.

1. Які не залежыць ад волі, свядомасці.

М. смех.

2. Выпадковы, ненаўмысны.

М. сведка.

|| наз. міжво́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зняво́ленне, -я, н.

1. гл. зняволіць.

2. Стан таго, хто пазбаўлены волі; знаходжанне ў турме, ссылцы.

Турэмнае з.

Быць у зняволенні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самаўла́дства, -а, н.

1. Аднаасобная неабмежаваная ўлада.

Царскае с.

2. Схільнасць падпарадкоўваць сваёй волі; уладалюбства.

Бацькоўскае с.

|| прым. самаўла́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

will power

сі́ла во́лі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)