РЭКАМЕНДА́ЦЫЯ (ад позналац. recommendatio даручэнне),
1) пісьмовы ці вусны спрыяльны водзыў для паступлення ў якую-н. арганізацыю.
2) Станоўчая характарыстыка каго-н. з прапановай выкарыстаць яго ў пэўнай справе.
3) Парада, прапанова (напр., Р. навуковая, урача, рэкламнага характару).
т. 13, с. 568
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
непрыхі́льны, -ая, -ае.
1. Непрыязна настроены; недружалюбны.
Непрыхільныя адносіны.
2. Які змяшчае ў сабе або выказвае неадабрэнне.
Н. водзыў.
|| наз. непрыхі́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
одобри́тельный стано́ўчы, пахва́льны;
одобри́тельный о́тзыв стано́ўчы (пахва́льны) во́дзыў;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Referénz f -, -en во́дзыў, рэкаменда́цыя
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
рэкаменда́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. гл. рэкамендаваць.
2. Спрыяльны водзыў пра каго-, што-н.
Атрымаць добрую рэкамендацыю ад каго-н.
3. Парадак, пажаданне, прапанова (кніжн.).
Выканаць рэкамендацыі камісіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэцэнзава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., што.
Пісаць рэцэнзію, водзыў на што‑н. Рэцэнзаваць слоўнік. Рэцэнзаваць новы раман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэцэ́нзія, -і, мн. -і, -зій, ж.
Крытычны водзыў пра што-н. напісанае, створанае, пра спектакль, фільм і пад.
Р. на паэтычны зборнік.
Аддаць манаграфію на рэцэнзію.
Станоўчая р.
|| прым. рэцэнзі́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
панегі́рык, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).
1. У антычныя часы: красамоўная прамова хвалебнага зместу, у тым ліку ў літаратурным творы.
2. перан. Празмерная пахвала; хвалебны водзыў аб кім-, чым-н.
|| прым. панегіры́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэферэ́нцыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Даведка аб ранейшай службе; водзыў.
2. У капіталістычным грамадстве — даведка аб крэдытаздольнасці якой‑н. фірмы ці асобы.
[Ад лац. referre — паведамляць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
о́тзывI (о́тзыв)
1. (отклик) во́дгалас, -су м., во́дгук, -ку м.;
2. (оценка) во́дзыў, -зыву м.;
по о́тзывам това́рищей на ду́мку тава́рышаў;
3. воен. во́дзыў, -зыву м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)