Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
*Вечары́цца1, мсцісл.вічарі́цца ’пазніцца’ (Бяльк.) утворана ад вечар (гл.) ’частка сутак, якая папярэднічае ночы’, па ўзору пазні́цца (той самы канчатак); перанос семантыкі грунтуецца на тым факце, што вечар — позняя пара сутак, бо перад ім (пасля дня) ёсць надвячорак са змрокам; параўн. рус.кастр.ве́чере ’вельмі позна’, калуж.вечере́е ’пазней вечарам’.
Вечары́цца2 ’цямнець’ (Нас.). Да вечарэ́ць (< večerěti > večeriti).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыме́ркнуць, прыме́ркнуцца ’пра надыход няпоўнага, першага змроку’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), таксама незак. тр. прымярка́ць ’цямнець’ (Нас.), прымірка́ць ’вечарэць, змяркацца, цямнець’ (Бяльк.), зах.-бранск.прымерька́ть ’тс’ (Раст.), сюды ж дзеепрым. прыме́рклы ’змрочны’ (Нас.), а таксама вытворныя назоўнікі прымярка́нне ’надыход няпоўнага, першага змроку; вячэрняя пара’ (Нас., Гарэц.), мн. л. пры́меркі, пры́мрак ’змрок’ (Нас., Байк. і Некр.). Ст.-бел.примрак ’цемра’. Прэфіксальнае ўтварэнне ад ме́ркнуць (гл.). Укр.примерка́ти, примерка́тися ’цямнець, змяркацца’, при́мерки, примерка́ння ’прыцемкі’, стараж.-рус.примракъ ’змрок, цемра’, рус.дыял.приме́ркнуть ’цямнець, пераставаць свяціць’, примерка́ние ’пачатак першай квадры, калі месяца не бачна’, при́мерки ’прыцемкі, змярканне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блудзі́ць. Рус.блуди́ть, укр.блуди́ти, польск.błądzić ’блукаць, блудзіць; грашыць, памыляцца’, чэш.blouditi, ст.-слав.блѫдити, балг.блъдя́, серб.-харв.блу́дити і г. д. Прасл.blǫditi (ітэратыўная форма да blęsti blędǫ ’памыляцца’: ст.-слав.блѧсти блѧдѫ, ст.-рус.блясти бляду і г. д. І.‑е. *bhlendh‑: *bhlondh‑ ’цямнець; вечарэць; змяркацца; бянтэжыць, памыляцца’. Параўн. літ.blandùs ’хмуры’, blañdas ’хмурасць; пацямненне розуму’; blandýtis ’хмурыцца; блукаць’, гоц.blandan ’перашкаджаць, мяшаць’, ст.-в.-ням.blentan ’асляпляць’ і г. д. Слаўскі, 1, 36; Траўтман, 34; Буга, РФВ, 70, 100; Бернекер, 61; Махэк₂, 56–57; Фасмер, 1, 177. Параўн. яшчэ блудзя́га ’хітрун; уцякач’, блу́дны ’бадзяжны (пра скаціну)’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
dúnkeln
1.vi цямне́ць
2.vt зацямня́ць
3.vimp цямне́ць; вечарэ́ць, суто́нець;
es dúnkelt цямне́е, суто́нее;
in der Férne dúnkelt der Wald у далечыні́ цямне́е лес
4.~, sich цямне́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
сіне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Рабіцца сінім. Не колюць лёду шчупакі, А мы над рэчкай, хлапчукі, Нібыта лёд, сінелі.Бялевіч.Антось аж сінеў ад злосці.Гроднеў.// Світаць, віднець. Косця прачнуўся зацемна: у акне толькі пачынаў сінець блізкі дзень.Адамчык.Сінее мяккі прыцемак.Навуменка./убезас.ужыв.За акном тым часам сінела — радзеў няўстойлівы світальны паўзмрок.Вышынскі.// Цямнець, вечарэць. Вялікае, ужо няцёплае сонца хавалася за недалёкім лесам. У лагчынах пачынала сінець, і вастрэй адчувалася восень.Карпаў.
2.(1і2ас.неўжыв.). Выдзяляцца сінім колерам, віднецца (пра што‑н. сіняе). Навокал рассцілалася поле, яшчэ даволі стракатае: за жаўтлявым спелым жытам зелянела бульба, з другога боку — сінеў лубін.Шамякін.Між спелага жыта Сінее валошка.Колас.Далёка на небасхіле сінеў лес, да якога вілася ледзь бачная дарога.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
відно́1, безас.узнач.вык.
1. Пра наяўнасць дастатковага святла, асвятлення; светла. Пачынае вечарэць, і пакой напаўняе шэры змрок. Толькі каля акна, дзе я сяджу з кніжкай, яшчэ відно.Каршукоў.На вуліцы ўжо было відно. Прачыналася ў скверы птаства.Сабаленка.Хоць.. [маладзік] быў і тоненькі-вузенькі, як сярпок без ручкі, усё-такі ад яго было.. відно.Гартны.
2. Тое, што і відаць (у 1, 3 знач.). Уперадзе.. ішла машына, пылу давала столькі, што дарогі не відно было.Кулакоўскі.Адразу было відно, што.. [Стафанковіч] штосьці цяжкае перажыў апошнімі часамі.Чорны.
відно́2, ‑а́, н.
Світанне, досвітак. Пад самую раніцу.. [Лёня] прачнуўся і ніяк не мог дачакацца відна.Ваданосаў.
•••
Ад відна (і) да цямна — з усходу да заходу сонца, з ранку да вечара. Мужчыны.. і жанчыны.. ад відна да цямна працавалі на лузе.Паслядовіч.
Да відна — да світання, да ўсходу сонца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)