рок-ветэра́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рок-ветэра́н рок-ветэра́ны
Р. рок-ветэра́на рок-ветэра́наў
Д. рок-ветэра́ну рок-ветэра́нам
В. рок-ветэра́на рок-ветэра́наў
Т. рок-ветэра́нам рок-ветэра́намі
М. рок-ветэра́не рок-ветэра́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ветера́н ветэра́н, -на м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расхвалява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць моцна хвалявацца, стаць бурным (пра мора, раку, возера і пад.).

Мора расхвалявалася.

2. Моцна ўсхвалявацца.

Ветэран расхваляваўся ад успамінаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

weteran

м. ветэран

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Vetern [ve-] m -en, -en ветэра́н

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

vet1 [vet] n.

1. (скар. ад veterinarian) ветэрына́р

2. (скар. ад veteran) infml ветэра́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

kombatant

м. саратнік; франтавік; ветэран

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

veteran [ˈvetərən] n.

1. ветэра́н, ко́лішні салда́т;

a veteran of the Second World War удзе́льнік Друго́й сусве́тнай вайны́;

Veterans Day Дзень ветэра́наў (у ЗША і Канадзе)

2. во́пытны рабо́тнік, ветэра́н пра́цы;

veterans of the law шматво́пытныя юры́сты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Routinier [rutinxe:] m -s, -s дасве́дчаны [во́пытны] спецыялі́ст; ветэра́н (якой-н. прафесіі)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

НІЕ́ДРЭ ((Niedre) Яніс) (24.5.1909, г. Ціхвін Ленінградскай вобл. — 8.12.1987),

латышскі пісьменнік, літ.-знавец. Засл. дз. культуры Латвіі (1959). Канд. філал. н. (1948). Вучыўся ў Латв. ун-це (1928—30), Рыжскім камерцыйным ін-це (1931—33). Друкаваўся з 1927. Першыя раманы «Вікінгі» (1931), «Віхура над Даўгавай» (1932) аб мінулым лат. народа. У кн. апавяданняў «Ератык у Латгаліі» (1932), «У камерах пяці карпусоў» (1941), «33 апавяданні» (1959), гіст.-біягр. трылогіях «Сяло Пушканы» (1947—61), «Ветэран» (1968—72, Дзярж. прэмія Латвіі 1972), гіст. раманах «Веснавыя воды» (1959), «За акном расце дзядоўнік» (1966), «Я быў, я ёсць, я буду» (1972), «У тую раніцу на золку» (1975), «І вятры гуляюць на папялішчы...», «Не кожнаму давяраюць самае цяжкае» (абодва 1978) і інш. трагічныя і драм. старонкі жыцця і барацьбы лат. народа за незалежнасць, праблемы міру і вайны, узаемасувязь чалавека і прыроды, экалогіі і маралі. Аўтар навук. даследаванняў «Латышскі фальклор» (1948), «Латышская літаратура» (т. 1—2, 1952—53), кн. мемуараў «Дзень за днём» (1965). Быў знаёмы з Я.Купалам, П.Броўкам, М.Лыньковым. На бел. мову асобныя творы Н. пераклалі У. і А.Васілевічы.

С.С.Панізнік.

т. 11, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)