адзін з водных відаў спорту; уключае веславанне акадэмічнае (на суднах з уключынамі), веславанне на байдарках і каноэ і вяслярны слалам (на суднах без уключын). Да вяслярнага спорту адносяць таксама гонкі на ялах, шлюпках, прагулачных лодках. На Беларусі развіваецца з 1930-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Rúdernn -s веслава́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вясля́рныспарт. Rúder ;
вясля́рны спортгл.веславанне
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
row2[rəʊ]n.веслава́нне; прагу́лка на ло́дцы;
They decided to go for a row. Яны вырашылі пакатацца на лодцы.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Rúdersportm -s веслава́нне, вясля́рства (від спорту)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
РЭГА́ТА (італьян. regata ад riga шэраг, лінія; стартавая лінія),
буйное, звычайна традыц. спаборніцтва па парусным спорце, вяслярным спорце; часам спаборніцтвы па водна-маторным спорце. Складаецца з серыі гонак для суднаў розных класаў.
Адна з першых Р. (Венецыянская Р. гандальераў) адбылася ў 1740. З сярэдзіны 19 ст. Р. праводзяцца ў Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Францыі, Швейцарыі, з канца 19 ст. — у ЗША, Канадзе, краінах Лац. Амерыкі, Расіі, сканд. краінах і інш.Найб. вядомыя — Хенлейская каралеўская Р. па акад. веславанні (з 1839, на р. Тэмза паблізу Лондана), Кільская парусная Р. (1897, Кільская бухта Балт.м., Германія). На Алімп. гульнях праводзяцца Р. па парусным спорце (серыя з 7 гонак) і перадалімпійскія спаборніцтвы. Гл. таксама Веславанне акадэмічнае. Веславанне на байдарках і каноэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЦІ́ШКА Алена Генадзеўна (н. 8.3.1961, г. Кіславодск, Расія),
бел. спартсменка (акадэмічнае веславанне). Засл. майстар спорту (1984). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1985). Чэмпіёнка свету 1982, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў (1980), чэмпіянату свету (1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГАЛЁНАК Дзмітрый Аляксандравіч (н. 14.12.1971, Мінск),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту (1992). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў на дыстанцыі 500 м (1992, Барселона), чэмпіён свету на дыстанцыі 200 м (1994). Усе поспехі дасягнуты на каноэ-двойцы з А.Масейкавым.