ВАСІЛЕ́ВІЧЫ-2,

нізіннае балота ў Беларусі, на Пд Светлагорскага і ПнУ Калінкавіцкага р-наў Гомельскай вобл., у вадазборы рэк Сведзь і Ведрыч. Пл. 19 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 12,4 тыс. га. Глыб. торфу да 6,4 м, сярэдняя 1,7 м. Большая ч. балота асушана, выкарыстоўваецца пад пасевы траў, збожжа і кармавых культур. На неасушаных участках пераважае драбналессе з хвоі і бярозы.

т. 4, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Васілевічы 2-я (балота) 2/613

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Васілевічы 3-я» (торфапрадпрыемства, Хойніцкі р-н) 3/544

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Васілевічы 2-я (радовішча торфу, Рэчыцкі р-н) 9/280

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Василе́вичи г. Васіле́вічы, -віч.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НАВІ́НКІ,

вёска ў Чкалаўскім с/с Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл., на аўтадарозе г.п. Васілевічыв. Узнаж. Цэнтр калгаса. За 46 км на ПнУ ад г. Калінкавічы, 89 км ад Гомеля, 3 км ад чыг. ст. Васілевічы. 672 ж., 281 двор (1999). Лясніцтва. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. 2 брацкія магілы сав. воінаў.

т. 11, с. 105

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕ́ДРЫЧ,

вёска ў Беларусі, у Васілевіцкім с/с Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр племзавода «Ведрыч». За 50 км ад Рэчыцы, 91 км ад Гомеля, 5 км ад чыг. ст. Васілевічы. 1077 ж., 343 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 4, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМСАМО́ЛЬСК,

вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., каля р. Бярэзіна, на аўтадарозе Васілевічыв. Горваль. Да 1935 наз. Дзюрдзеў. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 46 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 96 км ад Гомеля. 669 ж., 231 двор (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 7, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАСІЛЕ́ВІЦКІ ДРЭВААПРАЦО́ЎЧЫ ЗАВО́Д.

Дзейнічаў на Беларусі ў 1904—13 у в. Васілевічы Рэчыцкага пав. (цяпер горад у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл.). Вырабляў чаўнакі, бабіны, паганялкі для прадзільных і ткацкіх ф-к Расіі. У 1913 меў паравы рухавік (100 к.с.), працавала 120 рабочых. На міжнар. выстаўках у Бруселі (1905) і Бесарабіі (1912) прадукцыя адзначана залатымі медалямі.

т. 4, с. 22

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАЛАТУ́ХА,

вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр Чкалаўскага с/с. За 50 км на ПнУ ад г. Калінкавічы, 98 км ад Гомеля, 12 км ад чыг. ст. Васілевічы, 661 ж., 288 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі Залатухінскае радовішча нафты.

т. 6, с. 511

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)