Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
barbarism[ˈbɑ:bərɪzəm]n.
1.ва́рварства
2. гру́басць, некульту́рнасць
3.ling. варвары́зм
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Wandalísmusm - вандалі́зм, ва́рварства
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
barbarzyństwo
н.варварства, дзікунства, дзікасць, барбарства
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АРАДУ́Р-СЮР-ГЛАН (Oradour-sur-Glane),
пасёлак у Францыі ў дэпартаменце Верхняя В’ена. У 2-ю сусв. вайну 10.6.1944 поўнасцю знішчаны гітлераўцамі разам з яго жыхарамі (каля 1 тыс.чал.). Руіны Арадур-сюр-Глана захаваны як гіст. сведчанне фаш.варварства, пасля вайны недалёка ад Арадур-сюр-Глана пабудаваны новы пасёлак.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МО́РГАН (Morgan) Льюіс Генры (21.11. 1818, Нью-Йорк — 17.12.1881),
амерыканскі этнограф, гісторык. Чл.Нац.АН ЗША (1875). Заснавальнік т-ва для вывучэння і дапамогі індзейцам (1840). Даследчык першабытнага грамадства, сцвярджаў ідэю прагрэсу і адзінства гіст. шляху чалавецтва. Першым паказаў значэнне роду як асн. ячэйкі першабытнага грамадства, эвалюцыю сям’і і шлюбу ад групавых форм да індывідуальных, абгрунтаваў палажэнне аб развіцці ўласнасці ад калектыўных форм да прыватных. Аўтар прац «Ліга іракезаў» (1851), «Старажытнае грамадства, або Даследаванне ліній чалавечага прагрэсу ад дзікасці праз варварства да цывілізацыі» (1877).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВА́СТЫКА (санскр.),
знак у выглядзе крыжа з загнутымі пад прамым вуглом канцамі. Першапачаткова меў культавае значэнне ў некат. стараж. народаў; атрымаў распаўсюджанне як арнаментальны матыў у мастацтве Індыі, Кітая, Японіі, Грэцыі, на в-ве Сіцылія і інш. (выявы С. на стараж. вазах, манетах, помніках сярэдневяковага мастацтва). Некат. гаршкі 11—13 ст., знойдзеныя пры раскопках стараж. гарадоў Беларусі, мелі на донцах рэльефнае кляймо ў выглядзе С. Напярэдадні і ў час 2-й сусв. вайны (1939—1945) С. выкарыстоўвалася як цэнтр. элемент кампазіцыі дзярж. сцяга фаш. Германіі, стала эмблемай нацызму, сімвалам варварства, насілля, генацыду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ВЕНТРЫ (Coventry),
горад у цэнтр.ч. Вялікабрытаніі. Каля 320 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел. Прам-сць: аўта-, авія-, рухавіка- і станкабудаванне, эл.-тэхн., радыёэлектронная, каляровая металургія (вытв-сць алюмінію і бронзы), хім. (штучны шоўк). Ун-т. Тэхн. каледж. Руіны гатычнага сабора (14 ст.; разбураны ў час 2-й сусв. вайны, захоўваюцца як сведчанне фаш.варварства), побач новы сабор (20 ст.). Пасля разбурэнняў у 2-ю сусв. вайну К. адбудаваны нанава.
Сфарміраваўся вакол заснаванага ў 1043 кляштара бенедыкцінцаў. У 1153 атрымаў гар. правы. У 13—17 ст. цэнтр гандлю і вытв-сці воўны. З пач. 20 ст. развіваецца вытв-сць аўтамабіляў, электраапаратуры, авіяматораў, самалётаў, штучных тканін. У 2-ю сусв. вайну бамбардзіроўкамі герм. авіяцыі знішчаны гіст. цэнтр К. з арх. помнікамі 14—15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дзі́касць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і стан дзікага (у 1–6 знач.).
2. Устарэлая назва першага перыяду ў развіцці першабытнага грамадства (уведзеная вучоным Л. Морганам). Парная сям’я ўзнікла на мяжы паміж дзікасцю і варварствам, у большасці ўжо на вышэйшай ступені дзікасці, толькі дзе-нідзе на ніжэйшай ступені варварства.Энгельс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)