казеі́нава-ва́пнавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. казеі́нава-ва́пнавы казеі́нава-ва́пнавая казеі́нава-ва́пнавае казеі́нава-ва́пнавыя
Р. казеі́нава-ва́пнавага казеі́нава-ва́пнавай
казеі́нава-ва́пнавае
казеі́нава-ва́пнавага казеі́нава-ва́пнавых
Д. казеі́нава-ва́пнаваму казеі́нава-ва́пнавай казеі́нава-ва́пнаваму казеі́нава-ва́пнавым
В. казеі́нава-ва́пнавы (неадуш.)
казеі́нава-ва́пнавага (адуш.)
казеі́нава-ва́пнавую казеі́нава-ва́пнавае казеі́нава-ва́пнавыя (неадуш.)
казеі́нава-ва́пнавых (адуш.)
Т. казеі́нава-ва́пнавым казеі́нава-ва́пнавай
казеі́нава-ва́пнаваю
казеі́нава-ва́пнавым казеі́нава-ва́пнавымі
М. казеі́нава-ва́пнавым казеі́нава-ва́пнавай казеі́нава-ва́пнавым казеі́нава-ва́пнавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

се́рна-ва́пнавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. се́рна-ва́пнавы се́рна-ва́пнавая се́рна-ва́пнавае се́рна-ва́пнавыя
Р. се́рна-ва́пнавага се́рна-ва́пнавай
се́рна-ва́пнавае
се́рна-ва́пнавага се́рна-ва́пнавых
Д. се́рна-ва́пнаваму се́рна-ва́пнавай се́рна-ва́пнаваму се́рна-ва́пнавым
В. се́рна-ва́пнавы (неадуш.)
се́рна-ва́пнавага (адуш.)
се́рна-ва́пнавую се́рна-ва́пнавае се́рна-ва́пнавыя (неадуш.)
се́рна-ва́пнавых (адуш.)
Т. се́рна-ва́пнавым се́рна-ва́пнавай
се́рна-ва́пнаваю
се́рна-ва́пнавым се́рна-ва́пнавымі
М. се́рна-ва́пнавым се́рна-ва́пнавай се́рна-ва́пнавым се́рна-ва́пнавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цэме́нтна-ва́пнавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цэме́нтна-ва́пнавы цэме́нтна-ва́пнавая цэме́нтна-ва́пнавае цэме́нтна-ва́пнавыя
Р. цэме́нтна-ва́пнавага цэме́нтна-ва́пнавай
цэме́нтна-ва́пнавае
цэме́нтна-ва́пнавага цэме́нтна-ва́пнавых
Д. цэме́нтна-ва́пнаваму цэме́нтна-ва́пнавай цэме́нтна-ва́пнаваму цэме́нтна-ва́пнавым
В. цэме́нтна-ва́пнавы (неадуш.)
цэме́нтна-ва́пнавага (адуш.)
цэме́нтна-ва́пнавую цэме́нтна-ва́пнавае цэме́нтна-ва́пнавыя (неадуш.)
цэме́нтна-ва́пнавых (адуш.)
Т. цэме́нтна-ва́пнавым цэме́нтна-ва́пнавай
цэме́нтна-ва́пнаваю
цэме́нтна-ва́пнавым цэме́нтна-ва́пнавымі
М. цэме́нтна-ва́пнавым цэме́нтна-ва́пнавай цэме́нтна-ва́пнавым цэме́нтна-ва́пнавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КА́ЛЬЦЫЮ ГІДРАКСІ́Д,

моцная аснова, Ca(OH)2. Бясколерныя крышталі, шчыльн. 2340 кг/м³, пры награванні раскладаюцца на кальцыю аксід CaO і ваду. У прыродзе мінерал партландыт. Тэхн. прадукт — белы высокадысперсны парашок наз. гашаная вапна ці пушонка. Дрэнна раствараецца ў вадзе. Водны раствор наз. вапнавая вада, суспензія — вапнавае малако. Паглынае вуглякіслы газ з паветра, узаемадзейнічае з к-тамі з утварэннем солей. Атрымліваюць гашэннем вапны — узаемадзеяннем CaO з малой колькасцю вады ці яе пары. Выкарыстоўваюць у буд-ве, вытв-сці шкла, цукру, для змякчэння вады, раскіслення глебы, атрымання солей кальцыю і інш.

т. 7, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВА́ПНАВЫЯ ЎГНАЕ́ННІ,

угнаенні, асн. кампанент якіх вапна. У якасці вапнавых угнаенняў выкарыстоўваюць цвёрдыя і мяккія прыродныя вапнавыя пароды, прадукты іх перапрацоўкі і прамысл. адходы, што маюць вапну. Цвёрдыя пароды (вапняк, мел і інш.) перад унясеннем у глебу здрабняюцца ці абпальваюцца, мяккія пароды (напр., туфы) не патрабуюць драбнення, яны больш эфектыўныя і дзейнічаюць хутчэй за цвёрдыя. Гал. з вапнавых угнаенняў: вапнавая мука (вапняк), даламітавая мука (даламіт), вапнавы туф, мергель, гашаная вапна, вапнавы торф ці тарфатуф. Найб. эфектыўныя прамысл. адходы: мартэнаўскія, доменныя, электраплавільныя шлакі; дэфекат (адходы цукр. вытв-сці); сланцавы, каменнавугальны, тарфяны попел. Выкарыстоўваюць для паніжэння кіслотнасці глеб (гл. Вапнаванне глебы).

т. 3, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУКА́,

1) харчовы прадукт, які атрымліваюць размолам зерня розных культур, пераважна пшаніцы і жыта, а таксама аўса, ячменю, грэчкі, кукурузы, бабовых культур; асн. сыравіна для хлебапякарнай, макароннай і кандытарскай вытв-сцей. Якасць М. характарызуецца колерам, пахам, смакам, кіслотнасцю, вільготнасцю (14,5%), памолам, водапаглынальнай і газаўтваральнай здольнасцямі і хім. саставам (колькасць пажыўных і мінер. рэчываў, вітамінаў, ферментаў і інш.), які залежыць ад віду зерня, рэжыму яго памолу і гатунку М. Пшанічную М. вырабляюць вышэйшага, 1-га і 2-га гатункаў, крупчатку і шатраваную, жытнюю — сеяную і шатраваную. М. шатраваная і 2-га гатунку мае вітаміны (Bl,B2, PP і E), якіх амаль няма ў М. вышэйшага і 1-га гатункаў. Гл. таксама Мукамольна-крупяная прамысловасць.

2) Здробненыя да парашкападобнага стану рэчывы мінер. (напр., вапнавая М.), расліннага (напр., сянная М.) ці жывёльнага (напр., касцявая М.) паходжання.

К.В.Фамічэнка.

т. 11, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЁС (ням. Löss),

аднародная тонказярністая вапнавая горная парода светла-жоўтага ці палевага колеру. Складаецца з кварцу і сілікатаў (27—90%), гліназёму (да 20%), карбанатаў (больш за 6%). Пераважаюць (больш за 55%) часцінкі памерам 0,01—0,05 мм. Высокая порыстасць (да 50%). Залягае ў выглядзе покрываў на водападзелах і схілах (магутнасць ад некалькіх метраў да 100—200 м). Для Л. характэрна верт. слупкаватая адасобленасць, прасадачнасць, пераслойванне з пахаванымі глебамі, наяўнасць ракавін наземных малюскаў і вапнавых канкрэцый. Пры малой прыроднай вільготнасці Л. вельмі трывалы і здольны захоўваць устойлівыя верт. адхоны выш. 10 м і больш. Л. занальны, прымеркаваны да абласцей умеранага клімату, пашыраны ў стэпавых і паўпустынных раёнах. Л. з’яўляецца глебаўтваральнай пародай для чарназёмаў і каштанавых глеб. Існуе некалькі тэорый паходжання Л., найб. вядомыя эолавая і ледавіковая. Пашыраны ў Кітаі (напр., Лёсавае плато), Сярэдняй Азіі, Зах. Сібіры, Паўн. Каўказе, Украіне і інш. Гл. таксама Лёсападобныя пароды.

Я.І.Аношка.

т. 9, с. 231

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сві́та 1, ‑ы, ДМ свіце, ж.

1. Асобы, якія суправаджаюць важную, высопапастаўленую асобу. Світа караля. □ [Мартын:] — Едзе, бывала, пані, дык хто-небудзь з яе світы крычыць на нас, хлапчукоў: «Здымайце шапкі, галганы, на калені!». «ЛіМ». // Разм. Асобы, якія пастаянна, увесь час ходзяць за кім‑н. Я з усёй вясёлай світы Маладзейшы. Барадулін.

2. Афіцэры, якія складалі ваенна-прыдворны штат цара ў дарэвалюцыйнай Расіі.

[Фр. suite.]

сві́та 2, ‑ы, ДМ свіце, ж.

Спец. Сукупнасць пластоў горных парод, аб’яднаных узростам, агульнасцю ўмоў утварэння і падобным саставам. Вапнавая світа. Вугляносная світа. Світа пясчанікаў.

сві́та 3, ‑ы, ДМ свіце, ж.

Доўгая сялянская верхняя вопратка з сукна. Смалою, сасняком прапахла твая світа, шапка; у крывавых мазалях, нібы тыя таркі, твае далоні, а ты [плытагон] гоніш плыты ў чужыя краіны, гоніш золата роднага краю. Бялевіч. Максім ускочыў з пасцелі, хуценька апрануўся, паснедаў на хуткую руку і, уздзеўшы на свой паўкажушак шырокую світу з башлыком, падперазаўся тоўстым поясам і выйшаў з хаты. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вада́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. во́ды, вод і -аў, ж.

1. Празрыстая бясколерная вадкасць, якая ўяўляе сабой хімічнае злучэнне вадароду і кіслароду.

Шклянка вады.

Марская в.

2. (звычайна з азначэннем). Напітак, тэхнічныя растворы.

Газіраваная в.

Мінеральная в.

Вапнавая в.

3. Водная паверхня ракі, возера, мора і пад., а таксама яе ўзровень.

Падарожнічаць па вадзе.

Высокая в.

Дастаўляць грузы вадой.

4. мн. Водная прастора якога-н. раёна.

Тэрытарыяльныя воды.

Унутраныя воды.

5. мн. Плынь, хвалі, водная маса.

Глыбокія воды.

Воды Нёмана.

6. мн. Мінеральныя крыніцы, курорт з такімі крыніцамі.

Лячыцца на водах.

Мінеральныя воды.

7. перан., адз. Пра наяўнасць пустога, беззмястоўнага шматслоўя ў дакладзе, лекцыі і пад. (разм.).

Не даклад, а в.

Верхавая вада — вада, якая сцякла ў рэчку пасля дажджу ці ўтварылася з расталага снегу.

Жоўтая вада — хвароба вачэй, пры якой зрэнка набывае жоўты колер.

Цёмная вада — слепата, выкліканая атрафіяй зрокавага нерва.

Таўчы ваду ў ступе або насіць ваду ў рэшаце (разм.) — займацца пустымі справамі, марнай працай.

Вадой не разліць (не разальеш) каго — пра неразлучных сяброў.

Як у ваду глядзеў — быццам загадзя ведаў.

Вады (нікому) не замуціць — не зрабіць шкоды.

Выйсці сухім з вады — застацца непакараным.

Віламі па вадзе пісана — пра што-н. маламагчымае, няпэўнае.

Ліць ваду на млын чый, каго — прыводзіць доказ або дзейнічаць на чыю-н. карысць.

Вывесці на чыстую ваду каго-н. — выкрыць чые-н. нядобрыя ўчынкі).

Цішэй вады, ніжэй травы — пра сціплага, вельмі спакойнага, ціхага чалавека.

|| памянш.-ласк. вадзі́ца, -ы, ж. (да 1 знач.; разм.) і вадзі́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (да 1 знач.; разм.).

|| прым. во́дны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.) і вадзяны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Водны шлях.

Водны раствор.

Водны спорт.

Вадзяная пара.

Вадзяны павук.

Вадзяны млын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Абл. Загана, недахоп. А колькі хварэла яна сама — малою і ўжо нават дзеўкаю, калі хвароба лічыцца самаю большаю вадаю для дзеўкі. Дамашэвіч.

вада́, ы́, ДМ ‑дзе́; мн. во́ды, ‑аў; ж.

1. Празрыстая бясколерная вадкасць, якая ўтварае рэкі, азёры, моры і з’яўляецца хімічным злучэннем кіслароду і вадароду. У маім уяўленні яшчэ і цяпер жыва ўстае гэты Высокі Бераг над Нёманам, дзе так страшна бушуе вада. Колас. // Водная маса. Аж гудзе параход, налягаючы грудзьмі на глыбокія воды. Лынькоў. // (звычайна з азначэннем). Напітак, тэхнічныя растворы. Газіраваная вада. Мінеральная вада. Вапнавая вада. // толькі мн. (во́ды, ‑аў). Курорт з мінеральнымі крыніцамі. Лячыцца на водах.

2. толькі мн. (во́ды, ‑аў). Водныя прасторы, участкі рэк, азёр, мораў. Тэрытарыяльныя воды. Дзяржаўныя воды. Антарктычныя воды.

3. толькі адз.; перан. Разм. Пра наяўнасць пустога, беззмястоўнага шматслоўя ў дакладзе, лекцыі і пад.

4. Якасць каштоўнага каменя, якая вызначаецца чысцінёй бляску, празрыстасцю.

5. у знач. прысл. вадо́ю. Водным шляхам, па вадзе. Дастаўляць грузы вадою.

6. Паводка, разводдзе. Вялікая вада.

•••

Верхавая вада — вада, якая сцякла ў рэчку пасля дажджу або ўтварылася з расталага снегу.

Жорсткая вада — вада, якая ўтрымлівае шмат кальцыевых і магніевых солей.

Жоўтая вада — хвароба вачэй, пры якой зрэнка набывае жоўты колер.

Мяккая вада — вада, якая ўтрымлівае мала кальцыевых і магніевых солей.

Цёмная вада — слепата, выкліканая атрафіяй зрокавага нерва.

Цяжкая вада — ізатопная разнавіднасць вады, у якой звычайны вадарод часткова або поўнасцю заменены цяжкім вадародам.

Бура ў шклянцы вады гл. бура.

Вада не ўстоіць на кім — пра таго, хто ўмела і хутка ўсё робіць.

Вадой не разліць (не разальеш) каго гл. разліць.

Ваду малоць гл. малоць.

Вады (нікому) не замуціць гл. замуціць.

Віламі па вадзе пісана гл. пісаны.

Вывесці на чыстую ваду гл. вывесці.

Выйсці сухім з вады гл. выйсці.

Дзесятая вада на кісялі — пра далёкае сваяцтва.

Жывая вада (у казках) — цудадзейная вада, якая вяртае жыццё мёртвым.

Каламуціць (муціць) ваду гл. каламуціць.

Канцы ў ваду гл. канец.

Ліць ваду на млын каго, чый гл. ліць.

Мёртвая вада — а) вада, узровень якой настолькі нізкі, што не можа прывесці ў рух колы млына або іншыя вадзяныя рухавікі; б) у казках — цудадзейная вада, ад апырсквання якой зрастаецца пасечанае на кавалкі цела (ажывае ад апырсквання жывой вадой).

На ваду брахаць гл. брахаць.

Насіць ваду ў рэшаце гл. насіць.

Не з хараства ваду піць гл. піць.

Пасадзіць на хлеб і ваду гл. пасадзіць.

Перабівацца з вады на хлеб гл. перабівацца.

Сплыць вадою гл. сплыць.

Таўчы ваду ў ступе гл. таўчы.

У каламутнай вадзе рыбу лавіць гл. лавіць.

У лыжцы вады ўтапіць гл. утапіць.

Хоць вады напіся гл. напіцца.

Цішэй вады, ніжэй травы гл. цішэй.

Як вадой змыла гл. змыць.

Як вады ў рот набраць гл. набраць.

Як дзве каплі вады гл. капля.

Як з гусі вада каму — нічога не дзейнічае.

Як камень у ваду гл. камень.

Як пугаю па вадзе гл. пуга.

Як рыба ў вадзе гл. рыба.

Як у вадзе растаць гл. растаць.

Як у ваду глядзеў гл. глядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)