ЕЎРАПЕ́ЙСКАЯ ВАЛЮ́ТНАЯ АДЗІ́НКА (European Currency Unit; ЭКЮ). валютная адзінка, якая выкарыстоўваецца ў Еўрапейскай валютнай сістэме. Уведзена ў 1979. Суадносіны (парытэт) ЭКЮ з валютамі інш. краін вызначаюцца зыходзячы з таго, што ЭКЮ з’яўляецца прадстаўніком усяго «кошыка валют» краін, якія ўваходзяць у еўрап. валютную сістэму.

т. 6, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЕЎРАПЕ́ЙСКАЯ ВАЛЮ́ТНАЯ СІСТЭМА (European Monetary System; ЕВС),

арганізацыйна-эканамічная форма адносін шэрагу краін Еўрапейскіх супольнасцей (з 1.11.1993 Еўрапейскага саюза) у валютнай сферы; рэгіянальная валютная сістэма ў структуры сусв. валютнай сістэмы. Створана ў 1979 з мэтай абмежаваць уплыў ваганняў курсу амер. долара (яго «плаваючы курс» уведзены ў 1971) на эканоміку краін, якія ўвайшлі ў ЕВС, забяспечыць устойлівыя суадносіны курсаў еўрап. валют для правядзення адзінай палітыкі стабілізацыі валютнай сферы і згладжвання вынікаў ваганняў курсаў валют. Уключае ўстанаўленне рамак ваганняў найб. слабых і найб. моцных валют краін — удзельніц ЕВС і межаў ваганняў для кожнай пары валют, увядзенне Еўрапейскай валютнай адзінкі (ЭКЮ); механізм аказання крэдытнай і фін. дапамогі для падтрымкі курсу валюты ў межах узгодненага дыяпазону адхілення. У адносінах да валют краін, якія не ўваходзяць у ЕВС, ажыццяўляецца рэжым «плаваючага» валютнага курсу.

Л.​І.​Шмыгава.

т. 6, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

валю́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да валюты ​1. Валютная палітыка. Валютны курс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бі́ржа, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Установа для заключэння фінансавых, камерцыйных здзелак.

Валютная б.

Таварная б.

2. Вулічная стаянка рамізнікаў (уст.).

Біржа працы — дзяржаўная пасрэдніцкая ўстанова па найме рабочай сілы.

|| прым. біржавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валю́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. валю́тны валю́тная валю́тнае валю́тныя
Р. валю́тнага валю́тнай
валю́тнае
валю́тнага валю́тных
Д. валю́тнаму валю́тнай валю́тнаму валю́тным
В. валю́тны (неадуш.)
валю́тнага (адуш.)
валю́тную валю́тнае валю́тныя (неадуш.)
валю́тных (адуш.)
Т. валю́тным валю́тнай
валю́тнаю
валю́тным валю́тнымі
М. валю́тным валю́тнай валю́тным валю́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АЎТРА́ЙТ,

простая тэрміновая валютная здзелка, якая прадугледжвае плацяжы па форвардным курсе ў строга вызначаны тэрмін.

т. 2, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Währungseinheit f -, -en фін. валю́тная адзі́нка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Дысконтная палітыка (валютная) 2/588

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́ЛАРАВАЯ ЗО́НА,

валютная групоўка дзяржаў Паўн., Цэнтр. і Паўд. Амерыкі, Ціхага акіяна і інш., у якіх долар мае абарачэнне нараўне з нац. валютай, а пры адсутнасці нац. валюты яе замяняе.

т. 6, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Devsengeschäft [-vi-] n -(e)s, -e валю́тная апера́цыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)