валIV(валовая продукция) вал, род. ва́ла м., мн. нет.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
валавы́торг., эк. валово́й;
в. дахо́д — валово́й дохо́д;
~ва́я праду́кцыя — валова́я проду́кция
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
воло́винаж.
1.(шкура вола)вало́вая ску́ра;
2.(мясо) вало́вае мя́са.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БЯРЭ́ЗІНСКІ КАНА́Л, Бярэшчынскі канал,
у Лепельскім р-не Віцебскай вобл. Беларусі, частка Бярэзінскай воднай сістэмы. Дзейнічаў з 1805 да канца 19 ст. Сцёк у вадазбор р. Эса (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 8 км. Выцякае з усх. часткі воз. Плаўна за 1 км на ПнЗ ад в.Валовая Гара, упадае ў воз. Бярэшча за 3 км на ПдЗ ад в. Окана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
проду́кция праду́кцыя, -цыі ж.;
валова́я проду́кция валава́я праду́кцыя;
промы́шленная проду́кция прамысло́вая праду́кцыя.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
chuck
I[tʃʌk]
v.t.
1) лаго́дна паля́паць, пала́шчыць
2) кі́нуць, шпурну́ць
to chuck out — вы́кінуць
II[tʃʌk]
n.
вало́ваяабо́ бара́няя каркаві́на
III[tʃʌk]
n.
ква́ктаньне, куда́хтаньне n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВУ́ПРАЖ, збруя,
прыстасаванне для запрагання коней і інш. запражных жывёл (вала, вярблюда, сабакі і інш.) у мэтах перавозкі грузаў, верхавой язды. Вупраж для коней бывае аднаконная і параконная, дугавая і бездугавая. У склад аднаконнай дугавой вупражы ўваходзяць хамут з гужамі і супонню, дуга, падсядзёлак, церассядзёлак, падбрушнік, шляя, аброць з цуглямі і лейцы. У аднаконнай бездугавой вупражы гужы заменены раменнымі гортамі, якія змацоўваюць хамут з аглоблямі. Параконная вупраж для дышлевага запрагання ўключае хамуты, нагрудныя рамяні, пастронкі, шлеі, аброці з цуглямі і парныя лейцы. Галоўная частка збруі верхавога і ўючнага каня — сядло, вярблюджай вупражы — аброць, лейцы і шлейкі, для аленяў і сабак у нартах — шлейкі з адным пастронкам. Валовая парная вупраж уяўляе сабой драўлянае ярмо, якое надзяваюць на шыю і прымацоўваюць да дышля.
Вупраж ярэмнага тыпу самая старажытная, вядомая з часоў неаліту. На Беларусі была пашырана ў сял. гаспадарках на ПдЗ, дзе асн. рабочай жывёлай былі валы; амаль да сярэдзіны 20 ст. рабілі ярэмную вупраж на пару валоў, якія хадзілі ў дышлевай запрэжцы. Ярмо на аднаго вала (баўкун) выкарыстоўвалася ў аглабельнай або дышлевай запрэжцы. Вынаходства шляі (прататып хамута) дало пачатак выкарыстанню каня як цяглавай жывёлы. Першыя формы коннай вупражы праніклі ў Еўропу з У праз вандроўных гунаў, авараў, венграў. На Беларусі вядомы з 11 ст. Вупраж хамутовага тыпу была пашырана па ўсёй тэрыторыі, але найб. — на Паазер’і і Падняпроўі, дзе здаўна асн. цяглавай сілай быў конь. Вупраж, пераважна выязную, упрыгожвалі (выкарыстоўвалі колер, узорыстае шытво, цісненне, дадатковыя дэкар. дэталі — бліскучыя метал. накладкі, махры і кутасы). У час урачыстых выездаў на шыю каня надзявалі шархуны з бразготкамі. Вытв-сць вупражы была цесна звязана з рымарскім, шавецкім і дрэваапрацоўчымі рамёствамі.
В.С.Цітоў.
Вупраж каня: 1 — аброць з цуглямі; 2 — хамут (а — клешчы, б — хамуціна, в — покрыўка, г — супоня, д — гуж, е — лямцавая падкладка); 3 — падсядзёлак стаячы (гарбаты); 4 — правільная пастава цугляў у роце каня; 5 — цуглі.