навырыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Вырваць, выцягнуць рыўком, высмыкнуць нейкую колькасць чаго‑н. Навырываць цвікоў. □ Сафрон так асмялеў каля чужога каня, што надумаўся навырываць з яго хваста валасні сабе на вуду. Чорны. // Выдраць, адарваць нейкую колькасць чаго‑н. Навырываць лістоў з кнігі.
2. Рвучы з коранем, сабраць нейкую колькасць чаго‑н. Навырываць буракоў. Навырываць ільну.
навырыва́ць 2, ‑ае; зак., чаго.
Вырыць вялікую колькасць чаго‑н. (пра жывёл). Навырываць ям.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчаці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
1. Памянш.-ласк. да шчацінне, шчаціна. Наставіўшы рэдкую шчацінку хібкоў, .. [парасяты] заядла наскоквалі адзін па аднаго. Самуйлёнак. Сталеў, мужнеў Юзік. Прабілася нарэшце і рэдкая мяккая шчацінка на ягонай барадзе. Хадановіч.
2. Разм. Адзін кароткі жорсткі валасок. На .. шыракаватым бялявым твары таксама месцамі тырчалі шчацінкі: дзе пучкамі, дзе па адной. Кулакоўскі.
3. толькі мн. (шчаці́нкі, ‑нак). У батаніцы — жорсткія валасні на паверхні сцябла і лісцяў раслін.
4. толькі мн. (шчаці́нкі, ‑нак). У заалогіі — рухомыя вырасты ў членістаногіх, што служаць органамі дотыку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)