бадмінто́н, -а, м.

Спартыўная гульня, у якой з дапамогай ракетак перакідваецца валан цераз сетку ад аднаго іграка да другога.

|| прым. бадмінто́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пада́ча, -ы, мн. -ы, -да́ч, ж.

1. гл. пада́ць.

2. У спартыўных гульнях: удар, якім мяч, шайба, валан уводзяцца ў гульню.

Удалая п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

shuttlecock [ˈʃʌtlkɒk] n. мя́чык з пёрамі (для бадмінтона), вала́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

badminton [ˈbædmɪntən] n. бадмінто́н;

a badminton bird вала́н для бадмінто́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

birdie [ˈbɜ:di] n.

1. пту́шачка, пта́шка

2. вала́н (у бадмінтоне)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бадмінто́н, ‑а, м.

1. Спартыўная гульня, у якой з дапамогай ракетак перакідваецца спецыяльны мячык (валан) цераз сетку.

2. Камплект рэчаў для такой гульні.

[Ад назвы горада.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вула́н 1 ’фальбона’ (Сцяшк.). Вуснае запазычанне з рус. вола́н ’тс’. Гл. валан.

Вула́н 2 ’улан’ (Бірыла, Бел. антр., 2). Гл. улан.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Féderball m -(e)s бадмінто́н (гульня); m -(e)s, -bälle вала́н (для гульні ў бадмінтон)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БАДМІНТО́Н (англ. badminton),

спартыўная гульня з ракеткай і валанам. Радзіма бадмінтона — Індыя. У 2-й пал. 19 ст. завезены ў Англію, назва ад англ. г. Бадмінтан, дзе ў 1872 прайшлі першыя спаборніцтвы па бадмінтоне.

У бадмінтон гуляюць на пляцоўцы 13,4 × 5,2 м (для адзіночных) ці 13,4 × 6,1 м (для парных сустрэч) праз сетку памерам 6,10 × 0,75 м, нацягнутую на выш. 155 см. Мэта гульні не дапусціць падзення валана на сваім баку, а прызямліць яго на пляцоўцы саперніка. Гуляюць 3 партыі да ліку 15 ачкоў у кожнай, у жаночых і дзіцячых сустрэчах да 11 ачкоў. З 1934 дзейнічае Міжнар. федэрацыя бадмінтона, чэмпіянаты свету з 1977, Еўропы з 1968; з 1992 (Барселона) бадмінтон у Алімпійскай праграме.

На Беларусі развіваецца з 1960-х г. Зборная Беларусі па бадмінтоне неаднаразовы чэмпіён і прызёр чэмпіянатаў СССР, Кубкаў СССР і летніх Спартакіяд народаў СССР. Бел. бадмінтаністы С.​Розін і А.​Скрыпко (1977, 1979), Скрыпко і С.​Балясава (1979) уладальнікі Кубка Еўропы ў камандным першынстве. З 1993 Беларусь член Міжнар. федэрацыі і Еўрап. саюза па бадмінтоне.

Да арт. Бадмінтон. Пляцоўка для гульні, ракетка і валан.

т. 2, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

lotka

lotk|a

ж.

1. часцей мн.

~i — махавыя пер’і;

2. валан;

3. ав. элерон

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)