вака́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае дачыненне да спеваў, прызначаны для выканання голасам. Вакальнае майстэрства. Вакальны твор. Вакальная музыка.

[Ад лац. vocalis — гучны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сальфе́джыо, нескл., н.

1. Вакальнае практыкаванне — спяванне нот з вымаўленнем іх назваў.

2. Вучэбная дысцыпліна, прызначаная для развіцця музыкальнага слыху, голасу.

[Іт. solfeggio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вака́л

(фр. vocal, ад лац. vocalis = гучны)

вакальнае мастацтва, спевы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фо́ртэ,

Спец.

1. прысл. Моцна, громка, на поўную сілу гуку (пра музычнае, вакальнае выкананне); проціл. піяна.

2. нескл., н. Месца ў музычным творы, якое выконваецца такім чынам, а таксама само такое выкананне.

[Іт. forte.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)