скат​II (телеги, вагона) скат, род. ска́та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падно́жка¹, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Прыступка для ўваходу ў вагон, аўтамашыну і пад.

Стаяць на падножцы вагона.

П. тралейбуса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сало́н-ваго́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сало́н-ваго́н сало́н-ваго́ны
Р. сало́н-ваго́на сало́н-ваго́наў
Д. сало́н-ваго́ну сало́н-ваго́нам
В. сало́н-ваго́н сало́н-ваго́ны
Т. сало́н-ваго́нам сало́н-ваго́намі
М. сало́н-ваго́не сало́н-ваго́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фра́нка-ваго́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фра́нка-ваго́н фра́нка-ваго́ны
Р. фра́нка-ваго́на фра́нка-ваго́наў
Д. фра́нка-ваго́ну фра́нка-ваго́нам
В. фра́нка-ваго́н фра́нка-ваго́ны
Т. фра́нка-ваго́нам фра́нка-ваго́намі
М. фра́нка-ваго́не фра́нка-ваго́нах

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пазбіра́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Сабрацца ў адным месцы — пра ўсіх, многіх.

Да вагона пазбіраліся людзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ваго́н-рэстара́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ваго́н-рэстара́н ваго́ны-рэстара́ны
Р. ваго́на-рэстара́на ваго́наў-рэстара́наў
Д. ваго́ну-рэстара́ну ваго́нам-рэстара́нам
В. ваго́н-рэстара́н ваго́ны-рэстара́ны
Т. ваго́нам-рэстара́нам ваго́намі-рэстара́намі
М. ваго́не-рэстара́не ваго́нах-рэстара́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

РЭА́КЦЫІ СУ́ВЯЗЕЙ,

сілы, з якімі целы, што рэалізуюць сувязі механічныя, дзейнічаюць на пункты мех. сістэмы, на якую гэтыя сувязі накладзены. Р.с. узнікаюць як сілы процідзеяння (гл. Ньютана законы механікі) пры наяўнасці сіл, што дзейнічаюць на сувязі. Напр., рэйкі — сувязі, якія абмяжоўваюць рух вагона; Р.с. з’яўляюцца сілы, з якімі рэйкі дзейнічаюць на колы вагона.

т. 13, с. 534

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бу́кса, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (спец.).

Металічная каробка з падшыпнікам, які перадае ціск вагона, паравоза і пад. на вось кола.

|| прым. бу́ксавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ваго́н-лядо́ўня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ваго́н-лядо́ўня ваго́ны-лядо́ўні
Р. ваго́на-лядо́ўні ваго́наў-лядо́вень
ваго́наў-лядо́ўняў
Д. ваго́ну-лядо́ўні ваго́нам-лядо́ўням
В. ваго́н-лядо́ўню ваго́ны-лядо́ўні
Т. ваго́нам-лядо́ўняй
ваго́нам-лядо́ўняю
ваго́намі-лядо́ўнямі
М. ваго́не-лядо́ўні ваго́нах-лядо́ўнях

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ваго́н-цыстэ́рна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ваго́н-цыстэ́рна ваго́ны-цыстэ́рны
Р. ваго́на-цыстэ́рны ваго́наў-цыстэ́рн
ваго́наў-цыстэ́рнаў
Д. ваго́ну-цыстэ́рне ваго́нам-цыстэ́рнам
В. ваго́н-цыстэ́рну ваго́ны-цыстэ́рны
Т. ваго́нам-цыстэ́рнай
ваго́нам-цыстэ́рнаю
ваго́намі-цыстэ́рнамі
М. ваго́не-цыстэ́рне ваго́нах-цыстэ́рнах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)