Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
stímmungslosa су́мны, бязра́дасны, невясёлы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
dreary
[ˈdrɪri]
adj.
1) змро́чны, марко́тны, бязра́дасны, гнятлі́вы
2) неціка́вы, ну́дны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
lústlos
1.aбязра́дасны, су́мны, ну́дны
2.adv неахво́тна, вя́ла
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПАБСТ (Pabst) Георг Вільгельм (27.8.1885, г. Роўдніцы, Чэхія — 30.5.1967),
нямецкі і аўстрыйскі кінарэжысёр. З 1905 акцёр і рэжысёр у т-рах Цюрыха, Зальцбурга, Берліна, Нью-Йорка, Вены. З 1921 у кіно, з 1923 кінарэжысёр. З 1933 працаваў у Францыі і ЗША, з 1939 у Аўстрыі. У фільмах спалучыў традыцыі экспрэсіянізму, камершпіле (разнавіднасць драмы з павышаным псіхалагізмам, імкненнем агаліць унутр. сутнасць звычайна нешматлікіх персанажаў, сац. песімізмам), тэорыю псіхааналізу З.Фрэйда з рэаліст. падыходам да адлюстравання рэчаіснасці; «Скарб» (1923), «Графіня Донелі» (1924), «Бязрадасны завулак» (1925, у сав. пракаце «Бязрадасная вуліца»), «Тайнікі душы» (1926), «Каханне Жанны Ней» (паводле І.Эрэнбурга, 1927), «Памылковы шлях» («Пажадлівасць», 1928), «Скрынка Пандоры» (паводле Ф.Ведэкінда, у сав. пракаце «Лулу»), «Дзённік паўшай» (абодва 1929), «Заходні фронт, 1918» (1930, першы гукавы фільм), «Трохграшовая опера» (паводле Б.Брэхта і К.Вейля, 1931), «Дон Кіхот» (паводле М.Сервантэса, 1933), «Зверху ўніз», «Сучасны герой» (паводле Л.Бромфілда, абодва 1934), «Мадэмуазель доктар» (1937), «Шанхайская драма» (1938), «Працэс» (паводле Ф.Кафкі, 1947, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі 1948), «Апошні акт» (паводле Э.М.Рэмарка, 1955) і інш.
Літ.:
Кракауэр З. Психологическая история немецкого кино: От Калигари до Гитлера: Пер. с англ.М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прыва́блівы, ‑ая, ‑ае.
Які прываблівае, прыцягвае да сябе сваімі якасцямі, уласцівасцямі. Звінеў малады дзявочы смех, радасны і прываблівы.Шамякін.[Аксіння] здавалася яму, як ніколі раней, прываблівай і роднай.Мележ.Мы цешымся, калі набліжаемся да такой мяжы, што пакідае за сабою бязрадасны, цяжкі і пакутлівы кавалак жыцця, і пераходзім у другі яго круг — ясны, прываблівы, жаданы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
tróstlosa
1) несуце́шны;
er ist ganz ~ ён у ро́спачы [адча́і]
2) бязра́дасны, няўце́шны; безнадзе́йны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
непрагля́дны, ‑ая, ‑ае.
Такі цёмны або густы, што нічога нельга разгледзець. Непраглядны туман. □ А калі святло гасла, цемра наступала на наваколле непрагляднай сцяной.Хадкевіч.За вокнамі стаяў густы, непраглядны змрок.Гамолка.Замест алешніку над галавой спляталі непраглядны шацёр шурпатыя бярозы і сосны.Кірэйчык.//перан.Бязрадасны. Будучыня здалася .. [Людміле] такой жа непрагляднай, як і гэтая цемра на вышках.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паны́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае хмурны, прыгнечаны настрой; сумны, маркотны. Іван сеў, кінуўшы на дол скуранку, побач спынілася панылая, здалося, разгубленая Джулія.Быкаў.// Які выражае хмурны, прыгнечаны настрой. — Пайграй... — панылым голасам прамовіў Сымон. — Пайграй...Чарнышэвіч.Саўчанка адразу абмяк, запалыя, пачырванелыя.. вочы сталі яшчэ больш безуважлівымі і панылымі.Лупсякоў.// Прасякнуты хмурнасцю, прыгнечанасцю; бязрадасны. Каторы ўжо раз за гэтыя суткі ўсеабдымнай тугою ахоплівала.. [Клімчанку] гэтая панылая думка.Быкаў.
2. Які выклікае хмурны, прыгнечаны, тужлівы настрой. Марудна цягнуўся панылы, змрочны дзень.Асіпенка.[Ярмоленка] з тугой глядзеў на гэтыя агні, на вуліцу, якая здавалася яму нязвыкла шырокай і панылай.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пану́ры, ‑ая, ‑ае.
1. Непрыветлівы, хмурны, суровы (пра чалавека). Характарам Аркадзь быў другі: не маўклівы і пануры, а гаваркі чалавек.Капыловіч.Дзед зрабіўся больш пануры, пазіраў на свет нейкімі непрытомнымі вачыма.Якімовіч.// Які выражае хмурнасць, суровасць. Пануры погляд. □ Твар у.. [Кашына] быў, як і заўсёды, пануры, можа толькі крыху ўзрушаны.Карпаў.
2.перан. Які выклікае сваім выглядам цяжкае пачуццё, змрочны. Неба на ўсходнім баку, зацягнутае хмарамі, было цёмнае, панурае.Мележ.Паказаліся вясковыя хаты, панурыя, маўклівыя.М. Ткачоў.// Цяжкі, бязрадасны. Панурыя думкі.
3. З апушчанай галавой, панылы. Людзі разыходзіліся з пахавання панурыя, маўклівыя.Лынькоў.Пад скурай у.. [каня] ходарам хадзілі рэбры, галава была панурая.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)