занатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што і здадан.сказам.
1. Запісаць што‑н. для памяці, зрабіць нататку. Я спяшаюся занатаваць у запісной кніжцы пачутае і бачанае.Галавач.// Заўважыць для сябе, адзначыць у памяці. [Дзед Талаш] занатаваў сабе: на людзях трэба быць такім жа асцярожным, як і на балотнай дрыгве.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шанава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; незак.
1.Быцьасцярожным, берагчыся. [Матка:] — А ўсё ж, дачушка, ой як трэба шанавацца! Асабліва цяпер, калі такая распуста па людзях пайшла.Колас.//Разм. Весці сябе прыстойна ў прысутнасці каго‑н. — Чаго ты прыстаеш? — умяшалася Надзя. — Хоць бы чужога чалавека шанаваўся.Мыслівец.
2.Зал.да шанаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засцерага́цца (чаго-н., каго-н.) sich hüten (vor D), sich vórsehen*, sich in Acht néhmen*; vórsichtig sein, Acht gében*vi (быцьасцярожным)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
азіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да азірнуцца.
2.перан.; накаго-што і без дап.Быцьасцярожным, дзейнічаць з асцярогай, узгадняючы свае ўчынкі з чыімі‑н.; аглядвацца. Азірацца на аўтарытэт. Азірацца на старэйшых. □ [Банадысь:] — І не абсячэ ніхто ад студні, гэтак намерзла! А-яй, што за людзі. Кожны ўсё на другога азіраецца.Чорны.
3.Зал.да азіраць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асцерага́цца, асцерагчы́ся (чаго-н., каго-н і з інф) sich hüten (vor D), sich in Acht nehmen*; auf der Hut sein, vórsichtig sein; Acht gében* (быцьасцярожным)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дзяржа́цца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.
Трымацца. Гэй, ляці, але дзяржыся, Злы яздок, Без пары не праваліся У масток.Чарот.А Сцёпка вывеў з гэтага такое заключэнне, што і перабор меры таксама нядобры, як і недабор. Трэба быцьасцярожным і больш дзяржацца сярэдзіны.Колас.
•••
Толькі дзяржыся! — выклічнік, які паказвае на высокую ступень праяўлення якой‑н. якасці. — А які з мяне музыка быў у тых гадах, дык толькі дзяржыся!Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асцерага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Прымаць якія‑н. меры перасцярогі; быцьасцярожным. У той дзень была галалёдзіца, тратуары зрабіліся слізкімі, і Валіку прыходзілася ўвесь час асцерагацца, каб не пакаўзнуцца.Жычка.— Ах, сынок, ці ж так можна? Асцерагайся, не лезь на ражон! — маліла маці і несла то вішань, то свежага малака, то ягад.Карпюк.//каго. Быцьасцярожным у сваіх адносінах з кім‑н.; пабойвацца каго‑н. Падпольнае і партызанскае жыццё навучыла яго [Косцю] асцерагацца ворага, не падпускаць яго да сябе.Якімовіч.Князь.. славіўся адвагай і вельмі запальчывым характарам, і.. яго асцерагаліся.Самуйлёнак.А Грышка, дык той проста лічыў Казюка не сваім хлопцам і казаў усім асцерагацца яго.Чарот.
2.чаго або зінф. Устрымлівацца ад чаго‑н., пазбягаць чаго‑н. з перасцярогі. Асцерагаліся партызаны да пары да часу выдаць свой баявы сакрэт.Лынькоў.Сотнікаў адчуваў, як проста было ператварыцца з напарніка ў абузу, і найбольш асцерагаўся менавіта таго, хоць і ведаў, што калі здарыцца найгоршае — выйсце для сябе знойдзе сам, не абцяжарыць нікога.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцерагчы́ся
1. (асцерагацца) sich hüten, sich in Acht néhmen* (чаго-н. vor D);