бурт, -а́, М -рце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Доўгі капец бульбы, сіласу і пад.

Укрываць бурты бульбы.

|| прым. буртавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бульбаўбо́рачны, -ая, -ае.

Які прызначаны для ўборкі бульбы.

Б. камбайн.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́льбіна, -ы, мн. -ы, -бін, ж. (разм.).

Адзін клубень бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзёрты, -ая, -ае.

Здробнены на тарцы.

Аладкі з дзёртай бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наці́на, -ы, ж. (разм.).

Сцябло агароднай расліны (агуркоў, гарбузоў, бульбы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наабганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., чаго.

Абараць многае акучнікам.

Н. бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насі́лу, прысл.

3 вялікімі цяжкасцямі, ледзь-ледзь.

Н. падняў мех бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шалупі́на, -ы, ж.

1. Вонкавая мяккая прыродная абалонка (плода, бульбы і пад.); скурка.

Абдзерці шалупіну з бульбіны.

2. мн. -ы, -пін. Адходы пасля ачысткі пладоў, бульбы.

Збіраць шалупіны на корм свінням.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збуя́лы, -ая, -ае.

Які збуяў, пышна разросся (пра расліны).

Збуялае каліўе бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Kartffelernte f -, -n

1) убо́рка бу́льбы

2) ураджа́й бу́льбы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)