БРЫТА́НСКАЯ САДРУ́ЖНАСЦЬ НА́ЦЫЙ , гл. ў арт. Садружнасць.

т. 3, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРЫТА́НСКАЯ ІМПЕ́РЫЯ

(British Empire),

назва Вялікабрытаніі разам з яе каланіяльнымі і паўкаланіяльнымі ўладаннямі.

Шырокую калан. экспансію Англія пачала ў перыяд станаўлення капіталізму (17 ст.), але першыя тэр. захопы былі яшчэ ў 12 ст. (заваяванне Ірландыі). У войнах 17 ст. з Галандыяй, 1701—14 з Іспаніяй, Сямігадовай вайне 1756—63 Англія дамаглася панавання ў Паўн. Амерыцы, завалодала Канадай, Гібралтарам, Ямайкай, пачала заваёўваць Індыю. Да пач. 1760-х г. былі закладзены асновы Брытанскай імперыі. У выніку вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83 ад Брытанскай імперыі аддзялілася 13 паўн.-амер. калоній, якія ўтварылі ЗША. Гэтыя страты Англія кампенсавала за кошт новых тэр. захопаў канца 18 — пач. 19 ст. Венскі кангрэс 1814—15 замацаваў за ёю захопленыя тэрыторыі. У 1-й пал. 19 ст. вялася каланізацыя Аўстраліі і Новай Зеландыі, у асноўным заваявана Індыя (гл. Англа-сікхскія войны, Англа-маратхскія войны, Англа-майсурскія войны), захоплены в-аў Сянган (Ганконг), атрыманы шэраг прывілей у Кітаі (гл. Англа-кітайская вайна 1840—42 і Англа-франка-кітайская вайна 1856—60 і інш.). Асабліва шпаркімі тэмпамі англ. калан. экспансія развівалася ў апошняй трэці 19 ст.: Вялікабрытанія набыла шэраг уладанняў у Афрыцы (гл. Англа-бурская вайна 1899—1902, Англа-бура-зулуская вайна 1838—40), у Азіі заваявала Бірму (гл. Англа-бірманскія войны), устанавіла пратэктарат над Афганістанам (гл. Англа-афганскія войны). Хуткае развіццё капіталізму ў т.зв. перасяленчых калоніях, дзе значную частку насельніцтва складалі еўрапейцы, імкненне гэтых калоній да самавызначэння прымусілі Англію пайсці на ўступкі. Статус самакіравання дамініёнаў атрымалі Канада (1867), Аўстралійскі Саюз (1901), Новая Зеландыя (1907), Паўд.-Афрыканскі Саюз (1910), Ірландыя (1921, без Ольстэра). Але роля калоній у эканоміцы і палітыцы Англіі заставалася надзвычай вялікай (капіталаўкладанні, вываз сыравіны, размяшчэнне ваен. баз і інш.). Нац.-вызв. рух калан. народаў у час і пасля 2-й сусв. вайны прывёў да заваявання незалежнасці большасцю калоній. Тэрмін Брытанская імперыя заменены на Брыт. садружнасць нацый (яе юрыд. статус вызначаны Вестмінстэрскім статутам 1931), потым на Садружнасць.

т. 3, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРЫТА́НСКАЯ КАЛУ́МБІЯ

(Britich Columbia),

правінцыя на З Канады. Уключае таксама а-вы Ванкувер, Каралевы Шарлоты і інш. Пл. 947,8 тыс. км². Нас. 3282 тыс. чал. (1995). Адм. ц.г. Вікторыя. На У — Скалістыя горы (г. Робсан, 3954 м), на З — Берагавы хр. (г. Уодынгтан, 4042 м), паміж імі — унутр. плато выш. каля 1000 м. У прыморскай ч. клімат мяккі, вільготны, у гарах — суровы (зімой да -50 °C). Ападкаў ад 2400 мм на ўзбярэжжы да 300 мм у міжгорных далінах. Шмат азёр. Большая ч. тэр. пад хвойнымі лясамі. Здабываюць вугаль, медзь, серабро, золата, цынк, свінец, малібдэн, нафту, прыродны газ. На рэках Піс-Рывер, Калумбія і інш. значныя ГЭС, якія выпрацоўваюць каля 80% усёй электраэнергіі. Каляровая металургія — выплаўка алюмінію, свінцу, цынку, серабра. Машынабудаванне (суднабудаванне, вытв-сць лесапрамысл. і горнага абсталявання), хім., харч., цэлюлозна-папяровая прам-сць. Сельская гаспадарка ў далінах рэк на З пераважна прыгарадная (малочная жывёлагадоўля, агародніцтва, пладаводства). На ўзбярэжжы рыбалоўства (ласасёвыя, селядзец, палтус) і рыбаперапр. прам-сць. Турызм. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі. Гал. парты і прамысл. цэнтры — Ванкувер, Вікторыя.

т. 3, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

імпе́рыя, ‑і, ж.

1. Манархічная дзяржава на чале з імператарам. Расійская імперыя. Імперыя Карла Вялікага.

2. Буйная імперыялістычная каланіяльная дзяржава. Брытанская імперыя.

[Ад лац. imperium — улада, дзяржава.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брыта́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. брыта́нскі брыта́нская брыта́нскае брыта́нскія
Р. брыта́нскага брыта́нскай
брыта́нскае
брыта́нскага брыта́нскіх
Д. брыта́нскаму брыта́нскай брыта́нскаму брыта́нскім
В. брыта́нскі (неадуш.)
брыта́нскага (адуш.)
брыта́нскую брыта́нскае брыта́нскія (неадуш.)
брыта́нскіх (адуш.)
Т. брыта́нскім брыта́нскай
брыта́нскаю
брыта́нскім брыта́нскімі
М. брыта́нскім брыта́нскай брыта́нскім брыта́нскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

«БРЫТА́НІКА»,

гл. Брытанская энцыклапедыя.

т. 3, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

British Empire

Брыта́нская Імпэ́рыя

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

broadcasting [ˈbrɔ:dkɑ:stɪŋ] n. радыёвяшча́нне, трансля́цыя, перада́ча;

the British Broadcasting Corporation Брыта́нская радыёвяшча́льная карпара́цыя, Бі-Бі-Сі́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

halfpenny [ˈheɪpni] n. паўпе́нсавік, паўпе́ні, мане́та ва́ртасцю ў паўпе́нса (брытанская манета, якая ўжывалася да 1984 г.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

British thermal unit, BTU

брыта́нская адзі́нка цяпла́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)