Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
блиста́тельнонареч.бліску́ча;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
залаці́сты, -ая, -ае.
Колеру золата, з бліскуча-жоўтым адлівам.
Залацістыя зоры.
Залацістыя валасы.
|| наз.залаці́стасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
pompously[ˈpɒmpəsli]adv.
1.бліску́ча, пампе́зна, пы́шна
2. напы́шліва, высакамо́ўна
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
НІКЕЛІ́РАВАННЕ,
нанясенне на паверхню метал. (часам і неметал.) вырабаў слоя нікелю для аховы іх ад карозіі і ў дэкар. мэтах (наданне паверхні бліскуча-серабрыстага колеру). Таўшчыня нікелевага пакрыцця ад дзесятых долей мікраметра да 20—30 мкм і больш. Робіцца пераважна электралітычным спосабам (гл.Гальванатэхніка), а таксама хім. — аднаўленнем іонаў нікелю з яго солей. Каб паменшыць порыстасць пакрыцця, папярэдне робяць латуніраванне, мядненне або наносяць шматслойнае пакрыццё.
You were scintillating on TV last night. Ты ўчора бліскуча выступіў на тэлебачанні.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БРАСЁР (Brasseur) П’ер [сапр.Эспінас
(Espinasse) Альберт; 22.12.1905, Парыж — 14.8.1972], французскі акцёр. Скончыў драм. аддзяленне Парыжскай кансерваторыі. На сцэне з 1925. Выступаў у парыжскіх «Тэатрах бульвараў», «Тэатры Елісейскіх палёў», «Атэней» і інш. Сярод роляў: Кін («Кін» А.Дзюма-бацькі),
Петручыо («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра), Дон Жуан («Дон Жуан» А.Мантэрлана). З 1924 здымаўся ў кіно: «Набярэжная туманаў», «Дзеці райка», «Порт дэ Ліла» (у сав. пракаце «На ўскраіне Парыжа»), «Вялікія сем’і» (у сав. пракаце «Моцныя гэтага свету») і інш.Бліскуча валодаў майстэрствам пераўвасаблення, ствараў яркія, моцныя характары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
залаці́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Колерам падобны да золата; з бліскуча-жоўтым адлівам. Залацістыя зоры. □ Лістапад залацістым лісцем у лясах засыпае паляны.Машара.
2. Як састаўная частка некаторых батанічных, заалагічных і мінералагічных назваў. Залацістая папараць. Залацісты тапаз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗІМАРО́ДАКзвычайны
(Alcedo atthis),
птушка сям. зімародкавых атр. ракшападобных. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. Жыве каля рэк, розных вадаёмаў з абрывістымі берагамі. На Беларусі рэдкі гнездавальны від, нар. назва рыбалоў. Трапляецца па ўсёй тэр., часцей на Пд і Пн. Занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. цела 18—19 см, маса 27—38 г. Галава вялікая, дзюба доўгая, прамая. Хвост кароткі. Апярэнне стракатае: зверху блакітна-зялёнае, надхвосце бліскуча-блакітнае, шырокая паласа ад дзюбы праз вока да патыліцы і горла — вохрыста-белаватая, брушка ржава-рыжае. Гняздуецца асобнымі парамі. Гнёзды ў норах. Нясе 5—8 яец. Корміцца дробнай рыбай. Зімуе ў краінах Міжземнамор’я, зрэдку каля незамёрзлых вадаёмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯЛЁНЫ ДЗЯ́ЦЕЛ (Picus viridis),
птушка сям. дзятлавых атр. дзятлападобных. Пашыраны ў Еўропе і Зах. Азіі. Жыве ў лісцевых і мяшаных лясах. На Беларусі нешматлікі від, трапляецца пераважна на Палессі; занесены ў Чырв. кнігу. Нар. назвы зялёная жаўна, жаўна.
Даўж. да 37 см, маса да 250 г. Афарбоўка жаўтавата-зеленаватая. спіна ярка-зялёная, надхвосце бліскуча-жоўтае. Ад дзюбы па баках галавы і шыі ідуць чорныя «вусы», у самцоў яны з чырвонымі стракацінамі. Брушка бледна-зеленаватае, зрэдку з цёмнымі стракацінамі. У маладых птушак стракаціны шматлікія, цёмныя. Гнёзды ў дуплах дрэў. Нясе 5—9 яец. Корміцца мурашкамі, жукамі-вусачамі, златкамі, дрэвагрызамі, караедамі і інш.