ЯЎСЕ́ЕЎ Рыгор (Ягор Мінавіч; н. 10.9.1942, в. Барок Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1969), Мінскую вышэйшую партшколу (1973). У 1964—71 працаваў у бялыніцкай раённай газеце, з 1973 у час. «Полымя», Дзяржкамвыдзе Беларусі, у 1977—95 у выд-ве «Мастацкая літаратура», у 1996—2003 у час. «Вожык». Друкуецца з 1960. Піша сатыр. і гумарыст. вершы, байкі, вершаваныя фельетоны. Аўтар зб-каў «Верабей пад воблакам» (1976), «Вялікая лыжка» (1977), «Мох на бярвенні» (1979), «Шаравая бліскавіца» (1986), «Цырк на дроце» (1992) і інш. Выдаў дыялектны слоўнік з гаворак жыхароў Бялыніцкага р-на «Маці казала так...» (1978). Піша для дзяцей: кн. «Нашы хлопцы-рыбакі» (1976), «Дзядзькавы памочнікі» (1981), «Кіт Мікіта» (1998). Перакладае на бел. мову з рус., укр. і інш. моў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КАЗАЧЭ́НКА Васіль Паўлавіч (25.3.1913, г.п. Новаархангельск Кіраваградскай вобл., Украіна — 1.3.1995),
украінскі пісьменнік. Скончыў Кіеўскі ун-т (1938). Друкаваўся з 1938. У аповесцях адлюстроўваў героіку Вял.Айч. вайны («Цана жыцця», 1945; «Атэстат сталасці», «Сэрца маці», абедзве 1946; «Гарачыя рукі», 1960; «Бліскавіца», 1962; «Лісты з патрона», 1967, Дзярж. прэмія імя Т.Шаўчэнкі 1971), пасляваеннае жыццё ўкр. сялянства («Новыя патокі», 1948; «Зары насустрач», 1951), мараль і побыт нац. інтэлігенцыі («Сальвія», 1945). Аўтар зб. апавяданняў «Нью-Йорк зблізку» (1958), рамана «Бацькоўскі дом» (1979, пра дзейнасць укр. дыпламатаў). Пераклаў на ўкр. мову раманы Я.Брыля «Птушкі і гнёзды», І.Шамякіна «Глыбокая плынь», п’есы «Лявоніха на арбіце», «Зацюканы апостал» А.Макаёнка, некаторыя апавяданні Брыля, І.Мележа, П.Пестрака, К.Чорнага. На бел. мову паасобныя творы К. пераклалі Брыль, Р.Няхай, І.Стадольнік, У.Шахавец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
lightning[ˈlaɪtnɪŋ]n. мала́нка, бліскаві́ца;
thunder and lightning гром і мала́нка;
be struck by lightning быць забі́тым мала́нкаю
♦
like (greased) lightning (ху́тка) як мала́нка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Маргаві́ца ’маланка’ (лоеў., ДАБМ, к. 311; Ян.). Балтызм. Параўн. літ.mirgė̃ti ’мігаць, мігцець’, mar̃guoti ’тс’, лат.mir̃gu, mir̂dzêt ’пералівацца, бліскаць’. Суфікс аформлен, як у лексемы бліскавіца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыду́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад прыдушыць.
2.узнач.прым. Прыглушаны, здаўлены (пра голас, гукі і пад.). З захаду даносіўся прыдушаны грукат, мільгала бліскавіца.Маўр.Над Бугам мёртвая цішыня, толькі там, пад лазнякамі, чуюцца прыдушаныя ўсплёскі вады.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бліцтурні́р
(ад ням. Blitz = бліскавіца + турнір)
шахматны турнір, у якім на кожную партыю даецца максімальна абмежаваны час.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фульгура́цыя
(лац. fulguratio = бліскавіца)
адзін з метадаў унутранага (праз цыстаскоп) лячэння пухлін мачавога пузыра токам высокай частаты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Малонка, малоння, малонушка ’бліскавіца’ (мін., Шн. 2; Ян.; гродз., Шн.). Да мала́нка1 (гл.). Націск, як у маланка, на другім складзе. Параўн. ст.-рус.моло́нья (мала́нья) ’маланка’.