валту́зіць, -ту́жу, -ту́зіш, -ту́зіць; незак., каго (разм.).

1. Тармасіць, тузаць.

В. за рукаў каго-н.

2. перан. Бесперастанку турбаваць.

В. па дробязных справах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няспы́нны, -ая, -ае.

1. Такі, што адбываецца бесперастанку, не спыняецца.

Няспыннае цячэнне ракі.

2. Які рухаецца суцэльнай паласой.

Няспыннае людское мора.

|| наз. няспы́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расцыры́кацца, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць доўга, бесперастанку цырыкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ustawicznie

пастаянна; безупынна, бесперастанку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Únterlass:

óhne ~ без перапы́нку, беспераста́нку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

páusenlos adv без супы́ну, беспераста́нку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

расцвы́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць доўга, бесперастанку цвыркаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ну́дны, -ая, -ае.

1. Невясёлы, маркотны, сумны.

2. Які наганяе нуду; нецікавы; поўны нуды, тугі.

Нудная песня.

3. Які не перастае, трывожыць бесперастанку (пра боль і інш.).

|| наз. ну́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лапату́н, ‑а, м.

Разм. Той, хто многа і бесперастанку гаворыць; балбатун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвірку́н, ‑а, м.

Тое, што і цвыркун. Дзесь цвіркун бесперастанку Цягне сумную спяванку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)