Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРЫ́ЙНАЯ ТЭ́ХНІКА, серыйнасць,
у музыцы — тэхніка муз. кампазіцыі, якая карыстаецца серыяй — пэўным радам гукаў, паўтарэнне якога ўтварае ўсю тканіну твора або яго часткі. Від С.т. — дадэкафонная тэхніка (гл.Дадэкафонія, Серыяльнасць). Шырока выкарыстоўваецца ў творчасці кампазітараў нававенскай школы (А.Берг, А.Веберн, А.Шонберг), А.Шнітке, Дз.Смольскага.
Літ.:
Когоутек Ц. Техника композиции в музыке XX в.: Пер. с чеш. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУКО́ЎСКІ (Bukovskis) Леў Уладзіміравіч (30.5.1910, Рыга — 18.3.1984),
латышскі скульптар. Нар. мастак Латвіі (1976), чл.-кар.АМСССР (1975). Вучыўся на арх. ф-це Латв. ун-та ў Рызе (1932—35), Фларэнційскай АМ (1938—39). Аўтар помнікаў змагарам рэвалюцыі 1905 на могілках Матыса ў Рызе (1956—59, у сааўт.), мемар. ансамбля Памяці ахвяр фашызму ў Саласпілсе (1961—67, у сааўт., Ленінская прэмія 1970), станковых кампазіцый («На цаліне», 1954—55, «Героі грамадзянскай вайны Э.Берг і А.Жалязняк», 1957) і партрэтаў.
Л.Букоўскі. Помнік змагарам рэвалюцыі 1905 года на могілках Матыса ў Рызе. 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВЕ́НЦЫЯ (ад лац. inventio знаходка, вынаходніцтва),
невялікая 2—3-галосая музычная п’еса, звычайна імітацыйнага складу. Упершыню тэрмін «І.» выкарыстаў франц. кампазітар К.Жанекен (16 ст.). І. — твор, у якім выразна рэалізуецца пэўная кампазіцыйна-тэхн. ідэя. Найб. вядомы 15 двух- і 15 трохгалосых «сінфоній» І.С.Баха. Іх будова арыентавана на тагачасныя тыпы 2- і 3-часткавай формы з істотнымі прыкметамі фугі. У 20 ст. І. пісалі М.Бутынг, Б.Марціну, А.Берг. І. могуць уваходзіць і у цыкл («Поліфанічны сшытак» Р.Шчадрына) ці складаць яго «12 І.» (Б.Цішчанкі для аргана); маюць пед. ці канцэртнае прызначэнне.