бярды́ш, бердыша́, мн. бердышы́, бердышо́ў, м.

Старадаўняя зброя: баявая сякера з лязом у форме паўмесяца на доўгім дрэўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

танке́тка¹, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Лёгкая браніраваная гусенічная баявая машына, прызначаная для разведкі і сувязі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

warhead [ˈwɔ:hed] n. mil. баява́я гало́ўка, боегало́ўка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

weaponry [ˈwepənri] n. mil. узбрае́нне, баява́я тэ́хніка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бронедрызі́на, ‑ы, ж.

Баявая браніраваная дрызіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́кладка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. гл. выкласці.

2. звычайна мн. Разлік, вылічэнне.

Матэматычныя выкладкі.

3. Паходная амуніцыя салдата.

Баявая в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гато́ўнасць, -і, ж.

1. Стан, пры якім усё зроблена, падрыхтавана да чаго-н.

Баявая г.

2. Згода, жаданне зрабіць што-н.

Выказаць г. выканаць заданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баявы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. баявы́ баява́я баяво́е баявы́я
Р. баяво́га баяво́й
баяво́е
баяво́га баявы́х
Д. баяво́му баяво́й баяво́му баявы́м
В. баявы́ (неадуш.)
баяво́га (адуш.)
баяву́ю баяво́е баявы́я (неадуш.)
баявы́х (адуш.)
Т. баявы́м баяво́й
баяво́ю
баявы́м баявы́мі
М. баявы́м баяво́й баявы́м баявы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абстано́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

1. Мэбля, хатнія рэчы.

А. кватэры.

2. Умовы, абставіны, у якіх што-н. адбываецца.

Міжнародная а.

Баявая а.

|| прым. абстано́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

танк¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Баявая браніраваная машына на гусенічным хаду з вялікай праходнасцю, узброеная пушкай і кулямётамі, устаноўленымі ў рухомай гарматнай вежы.

|| прым. та́нкавы, -ая, -ае.

Танкавая калона.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)