непасрэднае, пачуццёвае ўспрыманне чалавекам з’яў прыроды і грамадства. У філасофіі называецца ўяўнасцю. Па сутнасці мае аб’ектыўную аснову, але звычайна не адпавядае ёй, бо адлюстроўвае тое, што ляжыць на паверхні, што бачна вонкава і часта залежыць ад рэальных умоў назірання, будовы органа ўспрымання (напрыклад, уяўны злом прадмета, часткова апушчанага ў ваду; бачны рух Сонца вакол Зямлі і інш.). Задача пазнання — звядзенне бачнасці да аб’ектыўнай сутнасці і вытлумачэнне яе ў знешніх формах, з’явах (гл.Сутнасць і з’ява).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТРАСКАПІ́Я (ад лац. intra унутры + ...скапія),
візуальнае назіранне аб’ектаў, з’яў і працэсаў у аптычна непразрыстых целах і асяроддзях або ва ўмовах дрэннай бачнасці. Ажыццяўляецца пераўтварэннем нябачнага вокам відарыса аб’екта (з’явы, працэсу), атрыманага ў інфрачырвоных, рэнтгенаўскіх, ультрагукавых і інш. прамянях (адбітых аб’ектам або вылучаных ім), у бачны відарыс на экране спец. прылады (інтраскопа). Метады і сродкі І., якія выкарыстоўваюцца для неразбуральнага кантролюпрамысл. вырабаў і матэрыялаў, падобныя да метадаў і сродкаў дэфектаскапіі, а тэрмін «інтраскоп» — абагульненая назва групы прылад гукабачання, радыёбачання, цеплабачання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЦЕ́ЛІЦА, завіруха, завея,
перанос снегу ветрам у прыземным слоі паветра. Адрозніваюць замець (перанос снегу, што раней выпаў, на выш. не больш за 2 м ад паверхні зямлі), нізавую М. (больш за 2 м), агульную М. (выпадзенне снегу пры моцным, больш за 10 м/с, ветры). Агульная і нізавая М. выклікаюць значнае пагаршэнне бачнасці, зрэдку да 100 м і менш. На Беларусі ўзнікненне М. звязана пераважна з праходжаннем цыклонаў. Колькасць сутак з М. за год 14—28, у асобныя зімы ўдвая больш, сярэдняя працягласць адной М. 5—7 гадз, часам да 2—3 сутак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЧНАСЦЬ АТМАСФЕ́РНАЯ,
магчымасць адрозніваць зрокам аддаленыя аб’екты праз слой паветра той ці інш. мутнасці. Адрозніваюць дзённую, змрокавую і начную бачнасць атмасферную. Характарызуецца праз далёкасць бачнасці, адлегласць, на якой контуры аддаленых прадметаў становяцца нераспазнавальнымі з-за мутнасці атмасферы. Найлепшая бачнасць атмасферная ў ясны дзень у малазапыленым і сухім паветры (у празрыстым арктычным паветры да 100 км); пры тумане і інш. атмасферных ападках або пясчанай буры зніжаецца да некалькіх метраў. Бачнасць атмасферная наземных аб’ектаў абмежавана гарызонтам і пры чыстым паветры залежыць ад вышыні вока назіральніка над зямной паверхняй: з выш. 2 м — каля 5,5 км, з выш. 500 м — каля 85 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁРЭЛЕ́ЙНАЯ ЛІ́НІЯсувязі,
сукупнасць тэхн. сродкаў і асяроддзя распаўсюджвання радыёсігналаў для забеспячэння радыёрэлейнай сувязі. Бывае аналагавая і лічбавая, стацыянарная і рухомая, адна- і многапралётная.
Стацыянарная многапралётная Р.л. будуецца ў выглядзе ланцуга прыёмна-перадавальных радыёстанцый (радыёрэлейных станцый; РРС), устаноўленых у межах прамой бачнасці (найб. пашырана). Для павышэння далёкасці сувязі паміж РРС іх антэны ўстанаўліваюць на мачтах (вежах) і на ўзвышаных месцах. Існуюць таксама трапасферныя Рл. у якіх выкарыстоўваецца адбіццё радыёхваль ад ніжняй мяжы трапасферы. Многапралётная Р.л. мае 2 канцавыя і шэраг прамежкавых і вузлавых РРС. Аднапралётная Р.л. ўтвараецца з 2 канцавых РРС, часта бывае рухомая і служыць, напр., для перадачы тэлевізійных праграм з рухомай тэлевізійнай станцыі на тэлецэнтр. Стацыянарныя аднапралётныя Р.л. служаць для арганізацыі сувязі праз перашкоды, напр., рэкі, а таксама для ўтварэння «ўставак» у магістральныя кабельныя, у т. л. валаконнааптычныя, лініі сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
акуля́ры
(польск. okulary, ад лац. ocularium = шчыліна для вачэй у шлеме)
прылада з двух аптычных шкельцаў у аправе, часцей на дужках, для паляпшэння бачнасці або для засцярогі вачэй ад пашкоджанняў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэпетава́ць
(лац. repetere = паўтараць)
паўтараць чые-н. сігналы для таго, каб лягчэй было іх прыняць далёкімі караблямі ва ўмовах дрэннай бачнасці, а таксама як знак таго, што іх правільна зразумелі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МАЯ́К,
збудаванне вежавага тыпу, прызначанае для вызначэння месцазнаходжання суднаў і забеспячэння бяспекі плавання. Будуюцца на высунутай у мора ч. берага, у вусцях рэк, на водмелях, скалах, часам устанаўліваюць на якарах (плывучыя М.). Акрамя агульных бываюць М. для ВМФ (у закрытых для плавання раёнах); гідраакустычныя М.-адказчыкі, якія ўстанаўліваюцца на перыяд баявых дзеянняў і інш.
Абсталёўваюцца святлоаптычнай сістэмай (далёкасць бачнасці святла больш за 10 міль — 18,5 км), акустычнымі і гідраакустычнымі ўстаноўкамі (для падачы сігналаў у тумане, вадзе), радыётэхн. прыстасаваннямі (гл.Радыёмаяк, Радыёлакацыйны маяк), выратавальнымі станцыямі. М. на паветр. лініях, якія забяспечваюць арыентаванне лятальных апаратаў, наз. аэрамаякамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ба́чнасць, ‑і, ж.
1. Магчымасць бачыць; магчымасць бачыць ўдалечыню. Вылучаюцца паласатыя пары пагранічных слупоў.. Направа і налева ад кожнай пары, не выходзячы з межаў бачнасці, віднеецца другая, ад другой — трэцяя і г. д.Брыль.
2.Разм. Знешняе падабенства, якое робіць падманлівае ўражанне. Бачнасць высакародства. □ Жыжка пусціўся на хітрыкі. Ён пачаў з таго,.. як быў утвораны ўвосень гурток па вывучэнню агранома — і пайшоў, і пайшоў, абводзячы пытанне вялікім кругам непатрэбшчыны, ствараючы бачнасць нейкай дужа вялікай працы ў гэтым напрамку.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́чнасцьж.
1. (бачыцьудалечыню) Sicht f -, Síchtweite f -;
мяжа́ба́чнасці Síchtweite f;
2. (знешняепадабенства) Schein m -(e)s, Ánschein m;
рабі́ць ба́чнасць den Ánschein erwécken;
гэ́та то́лькі ба́чнасць das ist doch nur Máche!, das sieht doch nur so aus!
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)