Бацю́та ’хлопчык’, бацю́ля, бацю́к. Гл. бац2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

klatsch!

int бац! ляп!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bach

бах!; бух!; бац!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

лясь межд., в знач. сказ., разг. хлоп, бац; щёлк;

л. яго́ па пляча́х — хлоп (бац) его́ по спине́;

л. на падло́гу — хлоп на́ пол

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wips!

int бац!, плясь!, трах!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

schwapp

int шлёп!, бац!, хлоп!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Мац! — выклічнік ад дзеяслова ма́цаць (гл.) (Нас.; мсцісл., Нар. лекс.). Укр. мац! ’тс’, балг. мац! ’мазь!’, мар. mac!бац!’. Бел.-укр. ізалекса. Да ма́цаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

paff

I

int баба́х!, бац!; ~!

ging der Schuss los — баба́х! ля́снуў стрэл

II

ich war ganz ~ — разм. я быў ура́жаны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

жах I (род. жа́ху) м.

1. у́жас; страх; (сильное волнение) тре́пет;

яго́ ахапі́ў ж. — его́ охвати́л у́жас (страх);

наганя́ць ж. на каго́е́будзь — приводи́ть в тре́пет кого́-л.;

2. (трагическое явление) у́жас;

жа́хі вайны́у́жасы войны́;

3. прост. (нечто страшное) стра́сти мн.;

ж. ды і то́лькі — стра́сти да и то́лько;

4. в знач. нареч. у́жас;

ж. як далёкау́жас как далеко́;

5. в знач. сказ. у́жас;

про́ста ж.! — про́сто у́жас!

жах II межд. бах, бац

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гато́вы, ‑ая, ‑ае; гатоў, гатова.

1. Які падрыхтаваўся да чаго‑н., зрабіў усе неабходныя прыгатаванні. Усе гатовы да выканання заданняў. □ Святлану з нецярплівасцю чакала гатовая ў дарогу сям’я. Шахавец.

2. на што або з інф. Ахвочы, схільны зрабіць што‑н., згодны на што‑н. За свет новы Мы гатовы І на бой пайсці суровы Супроць чорнай зграі. Колас. // з інф. Які знаходзіцца ў стане, блізкім да чаго‑н. Варожае кола навокал раёна ўжо сцягвалася, звужалася і неўзабаве гатова было замкнуцца. Чорны.

3. Падрыхтаваны, прыгодны да выкарыстання. На станцыі стаяў ужо гатовы да адпраўкі цягнік. Лынькоў. // Канчаткова зроблены, закончаны ў сваёй вытворчасці. Гатовая дэталь. □ Удар за ўдарам, удар за ўдарам, і вось на кавадле ляжыць амаль гатовы лямеш. Курто. // Загадзя абдуманы, падрыхтаваны (пра думку, фразу і пад.). Гатовае паняцце. Гатовая схема. / у знач. наз. гато́вае, ‑ага, н. Згодаю двор збудуеш, а нязгодаю — гатовае разгубіш. Прыказка.

4. толькі кар. ф., у знач. вык. Разм. Вырашае канчатковы вынік якога‑н. дзеяння або стану і ужываецца ў значэннях: а) памёр, сканаў; б) зусім п’яны. Ужо гатоў, напіўся! // безас. Усё закончана, канец. — Атрымалася проста: вылецеў цецярук, я бац — і гатова! Гамолка.

•••

Будзь гатоў! — вітанне піянераў пры сустрэчы; Заўсёды гатоў! — адказ на такое вітанне; дэвіз.

Гатоў скрозь зямлю праваліцца — выраз, які азначае моцнае жаданне знікнуць, схавацца куды‑н. ад сораму, страху і пад.

На ўсім гатовым — на поўным забеспячэнні, ні аб чым не клапоцячыся (жыць, быць і пад.).

Раз-два і гатова гл. раз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)