махно́ўшчына, ‑ы, ж.

Гіст. Контррэвалюцыйная ўзброеная барацьба кулацка-анархісцкіх банд на чале з атаманам Махно супраць Савецкай улады на Украіне ў 1918–1921 гг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнасо́ценец, ‑нца, м.

Гіст. Удзельнік рэакцыйна-манархісцкіх пагромных банд — чорных соцень у царскай Расіі. // Крайні, зацяты рэакцыянер. Ясна было для Андрэя, што ў карчме сядзеў самы сапраўдны чарнасоценец. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хунху́зы

(кіт. hung hu-cy = чырвоныя бароды)

удзельнікі грабежніцкіх банд у Кітаі пач. 20 ст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)