шы́бенік, ‑а, м.
1. Пакараны смерцю праз павешанне; павешаны на шыбеніцы. Як той і шыбенік, на сценцы Вісіць скрыпка на цвіку. Бядуля.
2. Разм. Свавольнік, балаўнік, гарэза. [Сын] у мяне такі ўжо шыбенік, забаўку знайшоў — у дзверы стукаць, — апраўдвалася маці. Сачанка. // Бандыт, якога чакае шыбеніца; галаварэз. — Што ты робіш, шыбенік! — нема загаласіў стары. Корбан. — Трэба было затрымаць тут гэтага шыбеніка і — аман. Бажко. Самога Яўхіма Халусту не спыніў бы Лявон, і бо баяўся былога панскага аканома. Не спыніў бы і яго малодшага сына Мікалая — шыбеніка і злодзея. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́ловень разг.
1. (шалун) дураслі́вец, -лі́ўца м., сваво́льнік, -ка м., гарэ́знік, -ка м., гарэ́за, -зы м., балаўні́к, -ка́ м.;
2. (любимец) пясту́н, род. пестуна́ м.; улюбёнец, -нца м.;
◊
ба́ловень судьбы́ (сча́стья и т. п.) улюбёнец лёсу (шча́сця и т. п.);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
свавольнік, гарэза, гарэзнік, шыбенік, шыбельнік, распуснік, буян; дураслівец, дуронік, балаўнік, пракуда, бузун, жэўжык, вісус, няўрымста (разм.); рэспуст, накольнік, узрэз, аторва (абл.); разбойнік (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)