1. Атрыманы цісненнем (у 1 знач.). Ціснёны малюнак. Ціснёны узор.
2. Які мае на сабе цісненне, з цісненнем (у 2 знач.). На базары вялікі выбар жаночага абутку, сумак з каляровай ціснёнай скуры, розных упрыгожанняў.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
База́рыць ’лаяць’ (Бір. Дзярж.). Параўн. рус.дыял.база́рить ’голасна размаўляць, крычаць, шумець, лаяцца’. Мабыць, вытворнае ад база́р1 (першапачаткова ’лаяцца, крычаць, як на базары’). Наўрад ці ёсць сувязь з базла́ць, базы́каць, базі́каць (гл.), рус.база́нить, базла́нить ’шумець, крычаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАНДАЛА́КШСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК.
Размешчаны на архіпелагу ў Кандалакшскім зал. і а-вах каля Мурманскага берага Баранцавага м. ў Мурманскай вобл. Расійскай Федэрацыі. Засн. ў 1939 (на базе Кандалакшскага гагачага запаведніка 1932; у сучасных межах з 1977). Пл. 58,1 тыс.га, у т. л. водна-балотныя ўгоддзі міжнар. значэння; тэр., укрытая лесам, — 11 202 га, марская акваторыя — 40 383 га. Тундра і паўн. тайга. На ўзбярэжжах і ў лясах трапляюцца лось, буры мядзведзь, ліс, вавёрка, глушэц, цецярук, рабчык. У моры звычайная нерпа, шэры цюлень і інш. Птушыныя базары, гняздоўі rari і 43 іншых відаў птушак. Музей прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
база́р, ‑у, м.
1. Гандаль (пераважна прыватны) прадуктамі і іншымі таварамі шырокага ўжытку ў пэўныя дні на спецыяльна адведзеных плошчах. Базар пачаўся рана.// Вялікі перадсвяточны або сезонны гандаль спецыяльнымі таварамі, звычайна на адкрытым месцы. Кніжны базар. Навагодні базар.// Людзі, што знаходзяцца на базары. Базар ужо раз’язджаўся. Збегся ўвесь базар.
2. Спецыяльна адведзенае месца з адпаведнымі прыстасаваннямі і будынкамі для гандлю. Маўчаць спусцела голыя базары.Сіпакоў.
3.перан.Разм. Бязладная гаворка, крык, тлум. — Дык рабіць жа што будзем? Чаго ж гэта мы базар адкрылі тут?Галавач.
•••
Птушыны базар — месцы на берагах мора, дзе гняздзяцца вялікія масы птушак.
[Перс. bāsar.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сасі́сачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сасісак. Сасісачны фарш.
2.узнач.наз.сасі́сачная, ‑ай, ж. Закусачная, дзе падаюць сасіскі. Падатковае паведамленне знайшло свой прытулак у душніку вялікай печы, а заробленыя ў апошнія тры дні грошы — у прыватнай сасісачнай на задунаўскім базары.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВО́СТРАЎ УРА́НГЕЛЯ,
запаведнік у Расіі, у Магаданскай вобл. Размешчаны на а-вах Урангеля і Геральд ў Паўн. Ледавітым ак., на мяжы Усх.-Сібірскага і Чукоцкага м.Засн. ў 1976 з мэтай аховы і вывучэння прыродных комплексаў арктычных астравоў, у першую чаргу радзільных бярлог (каля 250) белага мядзведзя, занесенага ў Чырв. кнігу. Пл. 795,6 тыс.га. На в-ве Геральд знаходзяцца самыя буйныя ў свеце лежні маржоў (каля 95 тыс. асобін), трапляюцца таксама лахтак, нерпа, расамаха. На в-аў Урангеля завезены свойскі паўн. алень і аўцабык. Разнастайная арнітафауна: белая гусь (адзінае месца гнездавання, каля 100 тыс. птушак штогод, від занесены ў Чырв. кнігу), чорная казарка, звычайная гага, маранкі, кулікі, паморнікі і інш.; вял. птушыныя базары з фонавымі відамі берынгава баклана, чайкі-мыеўкі і кайры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЛАВЯ́НСКІ БАЗА́Р У ВІ́ЦЕБСКУ»,
традыцыйны міжнар. фестываль мастацтваў у Віцебску. Засн. ў 1992 як «Славянскі базар» («Славянскі кірмаш»), Арганізатары: мін-вы культуры Беларусі, Расіі, Украіны пры ўдзеле канцэртных і камерц. фірм. З 1998 сучасная назва, праводзіцца пад патранажам Вышэйшага Савета Саюза Расіі і Беларусі. Складаецца з конкурснай часткі (удзельнікі — маладыя выканаўцы краін СНД і Еўропы), а таксама з канцэртаў гасцей, членаў журы. У межах фестывалю праводзяцца нац. дні краін-заснавальніц, фалькл. фэсты з конкурсамі нар. рамёстваў і промыслаў, маст. вернісажы. шматлікія конкурсы, а таксама дзіцячыя фестывалі.
Літ.:
Славянский базар в Витебске: Первое десятилетие... Витебск, 2001.
Дз.А.Падбярэзскі.
«Славянскі базар у Віцебску». 2000.Да арт.«Славянскі базар у Віцебску». Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі на «Славянскім базары». 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
я́ткаСт.-бел. Палатка, гандлёвае месца на базары пад палатнянай паветкай (1578 ІЮМ, вып. 32, ч. II, 1906, 32).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
КАМАНДО́РСКІЯ АСТРАВЫ́,
група з 4 астравоў на мяжы Ціхага ак. і Берынгава м., за 200 км на У ад п-ва Камчатка, у Камчацкай вобл. Расіі. Уключаюць астравы: Берынга (даўж. 85 км, шыр. каля 40 км), Медны (даўж. 56 км, шыр. 5—7 км), 2 маленькія астравы — Тапаркоў і скалу Арый Камень. Агульная пл. 1,8 тыс.км². Выш. да 751 м. Складзены з базальтаў і андэзітаў. Характэрны гарысты рэльеф, частыя землетрасенні. Берагі скалістыя, слаба парэзаныя. Клімат акіянічны. Лета халаднаватае. Сярэдняя т-ра паветра ў жн. 10 °C, у лют. каля -4 °C. Ападкаў каля 500 мм за год. Пераважаюць акіянічныя лугі і горная тундра; у асобных далінах — зараснікі ракітніку, рабіны, бярозы. Лежбішчы марскога коціка, сівуча. На берагах птушыныя базары. Марскі промысел, ахова і нарміраваная здабыча коціка, зверагадоўля (блакітны пясец) Населены пункт Нікольскае (в. Берынга). Адкрыты ў 1741 экспедыцыяй капітан-камандора В.Берынга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сло́ік, ‑а, м.
Невялікая шкляная або гліняная пасудзіна. Зеленаватыя рыжыкі складаліся ў дзежачкі, гліняныя слоікі, саліліся.Васілевіч.[Прылуцкі] трымаў у руках шкляны слоік з хімічнымі прэпаратамі.Новікаў.// Колькасць чаго‑н., якая змяшчаецца ў такой пасудзіне. Ды яшчэ сённяшняй раніцай, збіраючыся сюды, .. [маці] памяняла на базары апошнія свае туфлі на слоік тварагу.Мехаў.Слоіка салёных груздоў, купленага на станцыі, хапала.. [Будрысу], з бульбай, на два дні.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)