Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Тэалогія 10/367, гл.Багаслоўе
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Theologíef -, - í¦en тэало́гія, багасло́ўе
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Gláubenslehref -, -n багасло́ўе, веравучэ́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
theology
[Өiˈɑ:lədʒI]
n., pl. -gies
багасло́ўеn., тэалёгія f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
КУ́РЫЦЫН Фёдар Васілевіч, рускі паліт. і грамадскі дзеяч, дыпламат канца 15 ст. Думны пасольскі дзяк. Удзельнічаў у фарміраванні знешняй палітыкі Маскоўскай дзяржавы пры вял.кн.Іване III. У 1485 стварыў у Маскве гурток прыхільнікаў «Жыдоўствуючых» ерасі. Выступаў за скасаванне манастыроў і манаства, свабоду волі чалавека тлумачыў шырэй, чым артадаксальнае багаслоўе. Весткі пра К. губляюцца пасля 1500. Яго паслядоўнікі асуджаны на царк. саборы 1504.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэало́гія
(гр. theologia, ад theos = бог + logos = вучэнне)
багаслоўе, рэлігійнае вучэнне, якое імкнецца абгрунтаваць рэлігійныя догмы і вераванні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АРЦЕ́МІЙ, Троіцкі (? — пач. 1570-х г.),
рускі царк. дзеяч і публіцыст, адзін з ідэолагаў несцяжацеляў. Прыняўшы манаства, жыў у Пскоўскім Пячэрскім манастыры, потым у заволжскай пустыні, быў ігуменам Троіцкага манастыра. Асуджаў царк. землеўладанне, абраднасць, прывілеі духавенства, прапаведаваў маральнае самаўдасканаленне. За свае погляды адлучаны ад царквы і сасланы ў Салавецкі манастыр (1553). Каля 1554—55 уцёк на Беларусь, жыў у Віцебску, потым у князя Юрыя Алелькі. Перакладаў рэліг. кнігі на царкоўнаслав. мову, выкладаў багаслоўе пры двары князя. Захавалася 14 яго пасланняў. Быў знаёмы і вёў палеміку з С.Будным, сярод яго карэспандэнтаў Іван IV, Андрэй Курбскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́НА (ад араб. звычай, паводзіны, лад дзеянняў),
свяшчэннае пісанне ісламу, выкладзенае ў 2-й пал. 7 — пач. 8 ст. ў апавяданнях (хадысах) пра ўчынкі і выказванні прарока Мухамеда. У ісламе С. надаецца значэнне крыніцы, якая тлумачыць і дапаўняе Каран і служыць другой (пасля Карана) асновай мусульм. права. Шэсць зборнікаў С. кананічныя; гал. з іх складзены аль-Бухары (810—870) і Муслімам (817—875). Побач з пераважна легендарным матэрыялам у С. ёсць гіст. звесткі, якія характарызуюць працэсы развіцця ісламу і становішча розных сац. слаёў у першыя 2 ст. Халіфата. Сучаснае мусульм.багаслоўе пры тлумачэнні С. звычайна мадэрнізуе яе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Багасло́ў, багасло́ўе, рус.богосло́в, богосло́вие, укр.богосло́в, богослі́вʼя і г. д. З ц.-слав. мовы (богословъ, богословиѥ), дзе гэта калька з грэч.θεολόγος, θεολογία, да θεός ’бог’, λόγος ’слова, вучэнне’. Так і ў іншых слав. мовах. Падрабязней гл. Шанскі, 1, Б, 150–151.