Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Österreich (n) -s А́ўстрыя
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Нацыянал-дэмакратычная партыя (Аўстрыя) 1/585
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
APA = Austria Presse Agentur – агенцтва друку АПА (Аўстрыя)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВА́ЛЬДГАЙМ ((Waldheim) Курт) (н. 21.12.1918, Андрэ-Вердэн, зямля Ніжняя Аўстрыя, Аўстрыя),
дзяржаўны дзеяч Аўстрыі, дыпламат.Д-рюрыд.н. (1944). Вучыўся ў Венскай консульскай акадэміі (1937—39), скончыў Венскі ун-т (1944). З 1945 на дыпламат. службе. Пастаянны прадстаўнік Аўстрыі пры ААН (1964—68 і 1970—71). Міністр замежных спраў Аўстрыі (1968—70). Ген. сакратар ААН у 1972—81. Федэральны прэзідэнт Аўстрыі ў 1986—92.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЎСТРА-ФРАНЦУ́ЗСКАЯ ВАЙНА́ 1809,
вайна Аўстрыі за вызваленне ад франц. панавання. Рыхтуючыся да вайны, Аўстрыя ўступіла ў саюз з Англіяй (т.зв. 5-я антыфранц. Кааліцыя). 10 крас. яе армія нанесла ў Баварыі ўдар па групоўцы франц. войскаў. Напалеон перакінуў у раён баявых дзеянняў буйныя сілы, і ў баях 19—23 крас.аўстр. армія панесла значныя страты (каля 45 тыс.чал.). Гонячы праціўніка, французы 13 мая занялі Вену, аўстрыйцы нанеслі 21—22 мая каля Асперна і Эслінга паражэнне французам. У рашаючай бітве 5—6 ліп. пры Ваграме перамаглі франц. войскі. Аўстрыя прызнала сваё паражэнне і 14 кастр. 1809 падпісала Шонбрунскі мір, які замацоўваў яе залежнасць ад Францыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНКТ-ПЁЛЬТЭН (Sankt Pölten),
горад на ПнУ Аўстрыі, на р. Трайзен, зямля Ніжняя Аўстрыя. Каля 50 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., хім., тэкст., дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, харчовая. Арх. помнікі 12—17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́НЕР (Brenner),
горны перавал паміж Эцтальскімі і Цылертальскімі Альпамі (Усх. Альпы) на мяжы Аўстрыі і Італіі. Выш. 1371 м. Адзін з найбольш нізкіх і зручных перавальных шляхоў цераз Альпы. Пад Брэнерам у тунэлях праходзяць чыгунка і аўтадарога Бальцана (Італія) — Інсбрук (Аўстрыя). Адкрыты круглы год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗА́ХАД—УСХО́Д»,
транс’еўрапейская чыг. магістраль Парыж—Страсбур (Францыя)—Штутгарт—Мюнхен (ФРГ)—Зальцбург—Вена (Аўстрыя)—Будапешт (Венгрыя)—Белград (Югаславія)—Салонікі (Грэцыя). Аб’ядноўвае чыг. сетку 6 краін. Агульная працягласць больш за 2,2 тыс.км. Стыкуецца з чыгункамі Бельгіі, Люксембурга, Швейцарыі, Італіі. Забяспечвае скразныя зносіны паміж партамі Паўночнага і Эгейскага мораў.