АХО́ЎНЫЯ РАСЛІ́НЫ,

віды раслін, адносна якіх мясцовымі, дзярж. ці міжнар. актамі, пагадненнямі і канвенцыямі агавораны і дзейнічаюць спец. меры аховы. Звычайна гэта рэдкія для пэўнага рэгіёна і тыя, што знікаюць, асабліва карысныя ці каштоўныя па пэўных якасцях віды дзікарослых раслін, якім пад уплывам негатыўных прыродных ці антрапагенных уздзеянняў пагражае скарачэнне колькасці або знікненне з флоры. Асн. частка іх занесена ў міжнар., рэгіянальныя ці нац. Чырвоныя кнігі. У Чырв. кнізе Беларусі 180 відаў ахоўных раслін, у т. л. 156 сасудзістых (бяроза карлікавая, венерын чаравічак сапраўдны, кадзіла сармацкае, купальнік горны, цыбуля мядзведжая, гарлачык белы, піхта белая, пазнацвет асенні, пярэсна еўрапейская, хвошч вялікі і інш.), 15 мохападобных (андрэя скальная, меркія ірландская, сфагнум мяккі, цынклідотус дунайскі і інш.), 9 водарасцяў (гільдэнбрантыя рачная, нітэла грацыёзная, хара грубая і інш.), 17 відаў грыбоў (пархавік вялізны, спарасіс кучаравы, труфля летняя і інш.) і 17 лішайнікаў (лабарыя ямістая і лёгачная, уснея квітучая і інш.).

Г.​У.​Вынаеў.

Ахоўныя расліны Беларусі: 1 — гарычка веснавая; 2 — тлушчанка звычайная; 3 — венерын чаравічак сапраўдны; 4 — пярэсна еўрапейская; 5 — купальнік горны; 6 — ятрышнік дрэмлік; 7 — ятрышнік мужчынскі; 8 — чараўнік двухлісты; 9 — наперстаўка буйнакветная; 10 — пылкагалоўнік даўгалісты; 11 — пылкагалоўнік чырвоны; 12 — кураслеп лясны; 13 — сон шыракалісты (сон-трава); 14 — цыбуля мядзведжая (чарамша); 15 — лілея кучаравая (царскія кучары); 16 — луннік ажываючы; 17 — лінея паўночная; 18 — неатыянта клабучковая; 19 — каменяломнік зярністы; 20 — астранцыя вялікая.
Ахоўныя расліны Беларусі: 1 — лабелія Дортмана: 2 — раўнаплоднік пылюшнікавы; 3 — альдраванда пухіраватая; 4 — сальвінія плывучая; 5 — гайнік цёмна-чырвоны; 6 — кадзіла сармацкае; 7 — зубніца клубняносная; 8 — плюшч звычайны; 9 — вадзяны арэх плывучы; 10 — шпажнік чарапіцавы; 11 — рададэндран жоўты; 12 — званочак шыракалісты; 13 — рагулькі высокія; 14 — касач бязлісты; 15 — гарлачык белы; 16 — першацвет веснавы; 17 — пералеска высакародная (пячоначніца звычайная); 18 — валжанка двухдомная; 19 — палушнік азёрны; 20 — ворлікі звычайныя.

т. 2, с. 157

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ахоўныя прыстасаванні ў жывёл 2/19

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Ахоўныя аб’екты прыроды Беларускай ССР» (турысцкая схема) 12/494

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АХО́ЎНЫЯ ПРЫРО́ДНЫЯ ТЭРЫТО́РЫІ І АКВАТО́РЫІ,

участкі сушы і воднай прасторы, для якіх ва ўстаноўленым парадку адпаведным заканадаўствам або міжнар. пагадненнямі вызначаны спец. рэжым выкарыстання — забаронены або рэгламентаваны ўсе ці некат. віды гасп. дзейнасці. Вылучаюцца, каб захаваць экалагічную раўнавагу, зберагчы прыродныя рэсурсы (зямельныя, жывёльныя, раслінныя ці інш.), тыповыя, унікальныя і цікавыя прыродныя ці штучна створаныя аб’екты, што маюць асаблівую навук., культ.-эстэт., гіст., рэкрэацыйную і інш. каштоўнасць. На Беларусі да іх адносяцца асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі і аб’екты, таксама ахоўныя палосы запаведнікаў і некат. заказнікаў, лясы (водаахоўныя, асабліваахоўныя, курортныя, сан.-гігіенічныя і інш.). Паводле прызначэння падзяляюцца на запаведна-эталонныя, аб’ектаахоўныя, рэсурсаахоўныя, асяроддзеўтваральныя (асяроддзеахоўныя), рэкрэацыйныя.

т. 2, с. 157

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСАБЛІ́ВА АХО́ЎНЫЯ ПРЫРО́ДНЫЯ ТЭРЫТО́РЫІ І АБ’Е́КТЫ,

тэрыторыі, акваторыі і аб’екты, цалкам або часткова, пастаянна або часова выключаныя з інтэнсіўнага гасп. выкарыстання (таксама тыя, што знаходзяцца ў карыстанні і валоданні), для якіх заканадаўствам і нарматыўнымі актамі ўстанаўліваецца асаблівы рэжым аховы і выкарыстання.

Тэрыторыі ўтвараюцца з мэтай захавання своеасаблівых эталонаў прыроды, забеспячэння экалагічнай раўнавагі і падтрымкі асяроддзя, прыдатнага для чалавека, жывёл і раслін, вывучэння натуральных і антрапагенных працэсаў у біясферы і кантролю за іх зменамі, аховы прыродных рэсурсаў, каштоўных натуральных і штучных прыродных комплексаў, аб’ектаў і з’яў, генафонду расліннага і жывёльнага свету і інш. Маюць экалагічнае, рэсурса- і аб’ектаахоўнае, навуковае, асветнае, выхаваўчае, культурнае, эстэтычнае, рэкрэацыйнае або гістарычнае (у асобных выпадках) і інш. значэнне. Да іх адносяцца тэр. запаведнікаў, нацыянальных паркаў, заказнікаў, некаторых помнікаў прыроды. У сусв. практыцы асн. формай з’яўляюцца нац. і прыродныя паркі, запаведнікі (рэзерваты).

На Беларусі (1995) 79 такіх тэрыторый (у т. л. Бярэзінскі біясферны запаведнік, Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік, Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік, нац. паркі Белавежская пушча і Браслаўскія азёры), 76 заказнікаў і 187 помнікаў прыроды рэсп. значэння. Агульная пл. 794,2 тыс. га (3,8% пл. рэспублікі).

Да аб’ектаў належаць некаторыя помнікі прыроды рэсп. значэння: асобныя рэдкія і векавыя дрэвы і іх групы, валуны, валунна-галечныя кангламераты і іх групы, геал. агаленні, унікальныя формы рэльефу, крыніцы і інш.

На Беларусі гэтыя тэр. і аб’екты маюць міжнар., рэсп. або мясц. значэнне. У адпаведнасці з «Законам Рэспублікі Беларусь аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях і аб’ектах» (1994) ім надаецца статус дзяржаўных. Кіраванне ў галіне арганізацыі, выкарыстання і аховы гэтых тэрыторый і аб’ектаў ажыццяўляецца Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь, выканкомамі мясц. Саветаў дэпутатаў, Мін-вам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і яго органамі на месцах; кантроль — мясцовымі Саветамі дэпутатаў, органамі Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і інш.

З.​Ф.​Мураўёў, Г.​У.​Вынаеў.

т. 2, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ахо́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ахо́ўны ахо́ўная ахо́ўнае ахо́ўныя
Р. ахо́ўнага ахо́ўнай
ахо́ўнае
ахо́ўнага ахо́ўных
Д. ахо́ўнаму ахо́ўнай ахо́ўнаму ахо́ўным
В. ахо́ўны (неадуш.)
ахо́ўнага (адуш.)
ахо́ўную ахо́ўнае ахо́ўныя (неадуш.)
ахо́ўных (адуш.)
Т. ахо́ўным ахо́ўнай
ахо́ўнаю
ахо́ўным ахо́ўнымі
М. ахо́ўным ахо́ўнай ахо́ўным ахо́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

goggles [ˈgɒglz] n. pl. ахо́ўныя акуля́ры

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

охраня́емый / охраня́емые живо́тные ахо́ўныя жывёлы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пажа́рна-ахо́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пажа́рна-ахо́ўны пажа́рна-ахо́ўная пажа́рна-ахо́ўнае пажа́рна-ахо́ўныя
Р. пажа́рна-ахо́ўнага пажа́рна-ахо́ўнай
пажа́рна-ахо́ўнае
пажа́рна-ахо́ўнага пажа́рна-ахо́ўных
Д. пажа́рна-ахо́ўнаму пажа́рна-ахо́ўнай пажа́рна-ахо́ўнаму пажа́рна-ахо́ўным
В. пажа́рна-ахо́ўны (неадуш.)
пажа́рна-ахо́ўнага (адуш.)
пажа́рна-ахо́ўную пажа́рна-ахо́ўнае пажа́рна-ахо́ўныя (неадуш.)
пажа́рна-ахо́ўных (адуш.)
Т. пажа́рна-ахо́ўным пажа́рна-ахо́ўнай
пажа́рна-ахо́ўнаю
пажа́рна-ахо́ўным пажа́рна-ахо́ўнымі
М. пажа́рна-ахо́ўным пажа́рна-ахо́ўнай пажа́рна-ахо́ўным пажа́рна-ахо́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

саніта́рна-ахо́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. саніта́рна-ахо́ўны саніта́рна-ахо́ўная саніта́рна-ахо́ўнае саніта́рна-ахо́ўныя
Р. саніта́рна-ахо́ўнага саніта́рна-ахо́ўнай
саніта́рна-ахо́ўнае
саніта́рна-ахо́ўнага саніта́рна-ахо́ўных
Д. саніта́рна-ахо́ўнаму саніта́рна-ахо́ўнай саніта́рна-ахо́ўнаму саніта́рна-ахо́ўным
В. саніта́рна-ахо́ўны (неадуш.)
саніта́рна-ахо́ўнага (адуш.)
саніта́рна-ахо́ўную саніта́рна-ахо́ўнае саніта́рна-ахо́ўныя (неадуш.)
саніта́рна-ахо́ўных (адуш.)
Т. саніта́рна-ахо́ўным саніта́рна-ахо́ўнай
саніта́рна-ахо́ўнаю
саніта́рна-ахо́ўным саніта́рна-ахо́ўнымі
М. саніта́рна-ахо́ўным саніта́рна-ахо́ўнай саніта́рна-ахо́ўным саніта́рна-ахо́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)