Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прапа́хлы, ‑ая, ‑ае.
Насычаны якім‑н. пахам. Афанасій мінуў прапахлую жывіцай прасеку.Лукша.Трухановіч сеў ля стала, грабянуў прапахлымі ад бензіну пальцамі сваю непаслухмяную шавялюру.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПІГАРЭ́ВІЧАфанасій, мастак 2-й пал. 17 — пач. 18 ст. Працаваў у Магілёве. Пісаў абразы з выявамі евангелістаў, Маці Божай, афармляў інтэр’еры, размалёўваў печы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЎЧАКАфанасій, бел. майстар залатых і сярэбраных спраў сярэдзіны 18 ст. Працаваў у Магілёве з П.Сліжыкам. Прадстаўнік ракако ў бел.маст. апрацоўцы металу. З падпісаных яго работ вядомыя гарэльефныя чаканеныя абклады да абразоў магілёўскіх цэркваў (1749, захоўваліся ў Магілёўскім гіст. музеі, зніклі ў Вял.Айч. вайну) і абклады да абразоў Маці Божай (1767) і Хрыста (1769) аршанскіх храмаў.
Літ.:
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стст.: [Альбом]. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЎЯ́ЛКАЎ (Афанасій Георгіевіч) (н. 22.8.1922, в. Меншыкава Курганскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1976), праф. (1977). Скончыў Маскоўскі эканам.ін-т (1951). З 1954 у Бел.эканам. ун-це. Даследуе праблемы планавання сац.-эканам. развіцця, цэн і цэнаўтварэння.
Тв.:
Планирование чистого дохода в ценах. Мн., 1980;
Цены и ценообразование в СССР. 3 изд. Мн., 1981;
Планирование экономического и социального развития СССР. Мн., 1987 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАБАРО́ДАЎ (Афанасій Паўланцьевіч) (31.1.1903, в. Акініна-Баклашы Іркуцкай вобл., Расія — 1.9.1991),
генерал арміі (1963), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У Вял.Айч. вайну з кастр. 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім франтах, камандаваў дывізіяй, корпусам, арміяй. Пад яго камандаваннем войскі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту вызначыліся ў Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944. У 1963—68 камандуючы войскамі Маскоўскай ваен. акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГО́Р’ЕЎ (Афанасій Рыгоравіч) (21.1.1782, слабада Васільеўская, Тамбоўская вобл., Расія — 13.5.1868),
рускі архітэктар, прадстаўнік маст.ампіру. Да 1804 прыгонны. Вучыўся ў І.Дз.Жылярдзі, у Крамлёўскай арх. школе. З 1808 да 1840-х г.гал. архітэктар маск. Выхаваўчага дома. Сярод работ у Маскве: дамы Селязнёвай (цяпер Музей А.С.Пушкіна, 1814), Лапухіна — Станіцкай (цяпер Музей Л.М.Талстога), царква Вял. Ушэсця каля Нікіцкіх варот (1820-я г.); шэраг сядзібных дамоў у Маскоўскай вобл. У апошнія гады працаваў у духу эклектычнай архітэктуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ЦІН (Афанасій) (? — 1472),
рускі падарожнік. цвярскі купец. У 1466—72 зрабіў падарожжа з гандл. мэтай у Персію, потым у Індыю, дзе пражыў амаль 3 гады. На зваротным шляху наведаў афр. бераг (Самалі), Маскат у Аравіі. Турцыю, ВКЛ. У дзённіку дакладна і рознабакова апісаў мясціны, дзе пабываў. Яго падарожныя запіскі — літ. помнік, каштоўны дакумент па гісторыі і геаграфіі Індыі 15 ст.
Тв.:
Хождение за три моря Афанасия Никитина, 1466—1472 гг.М., 1960.
Літ.:
Виташевская М.Н. Странствия Афанасия Никитина. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Са́хар ’цукар’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), ’строгі, суровы, сварлівы муж’ (Нас.). Ст.-бел.сахаръ ’тс’ (Булыка, Запазыч., 294). Рус.са́хар, укр.са́хар(ь), ст.-рус.сахаръ (Кірыла Тураўскі, Афанасій Нікіцін і інш.). З грэч.σάκχαρο ад паліsakkharā, ст.-інд.çárkarā ’гравій, галька, пясок; цукар-пясок’ (гл. Праабражэнскі, 2, 254; Фасмер, 3, 567 з іншай літаратурай). Сучаснае беларускае са́хар, відаць, новае запазычанне з рус., прынамсі аўтары Сл. ПЗБ (4, 376) параўноўваюць з рускім са́хар.