вы́чарціцца, ‑рціцца; зак.

Атрымацца, выйсці ў выніку чарчэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атры́млівацца, атрымо́ўвацца гл. атрымацца

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́танцавацца, -цуюся, -цуешся, -цуецца; -цуйся; зак.

1. Натанцавацца ўдосталь.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Удацца, атрымацца (разм.).

Справа не вытанцавалася.

|| незак. вытанцо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атры́млівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да атрымацца.

2. Зал. да атрымліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́кавацца, ‑куецца; зак.

1. Атрымацца ў выніку канання.

2. перан. Стварыцца, сфарміравацца; выхавацца. Выкаваліся кадры старшынь калгасаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адчака́ніцца, ‑віцца; зак.

1. Стаць гатовым, атрымацца ў выніку чаканні.

2. перан. Выразна вырысавацца. На сцяне адчаканіліся вокны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзі́ва, -а, мн. -ы, -аў, н.

Тое, што выклікае здзіўленне, цуд.

Сапраўднае д.

Што за д.? Вось гэта дык д.!

Дзіва дзіўнае (разм.) — вялікае дзіва.

Дзіву давацца (разм.) — моцна здзіўляцца.

На дзіва (разм.) — надта добра (удацца, выйсці, атрымацца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́часацца 1, ‑чашацца; зак.

Стаць чыстым у выніку вычэсвання. Лён добра вычасаўся.

вы́часацца 2, ‑чашацца; зак.

Атрымацца ў выніку вычэсвання (пра вырабы з дрэва).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rider [ˈraɪdə] n.

1. ко́ннік, ве́ршнік; яздо́к;

He’ll make a good rider. З яго можа атрымацца добры коннік.

2. (to) ра́йдар; дапаўне́нне; папра́ўка да дакуме́нта

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

атры́млівацца несов.

1. получа́ться; (совершаться — ещё) происходи́ть; см. атрыма́цца;

2. страд. получа́ться; извлека́ться; выноси́ться; оде́рживаться; см. атры́мліваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)