раке́тна-а́тамны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. раке́тна-а́тамны раке́тна-а́тамная раке́тна-а́тамнае раке́тна-а́тамныя
Р. раке́тна-а́тамнага раке́тна-а́тамнай
раке́тна-а́тамнае
раке́тна-а́тамнага раке́тна-а́тамных
Д. раке́тна-а́тамнаму раке́тна-а́тамнай раке́тна-а́тамнаму раке́тна-а́тамным
В. раке́тна-а́тамны (неадуш.)
раке́тна-а́тамнага (адуш.)
раке́тна-а́тамную раке́тна-а́тамнае раке́тна-а́тамныя (неадуш.)
раке́тна-а́тамных (адуш.)
Т. раке́тна-а́тамным раке́тна-а́тамнай
раке́тна-а́тамнаю
раке́тна-а́тамным раке́тна-а́тамнымі
М. раке́тна-а́тамным раке́тна-а́тамнай раке́тна-а́тамным раке́тна-а́тамных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДАГАВО́Р АБ ЗАБАРО́НЕ І АБМЕЖАВА́ННІ ВЫПРАБАВА́ННЯЎ А́ТАМНАЙ ЗБРО́І 1963,

міжнароднае шматбаковае пагадненне, у якім удзельнічаюць больш за 100 дзяржаў, у т. л. і Рэспубліка Беларусь. Падпісаны у Маскве 5.8.1963 першапачатковымі ўдзельнікамі — Вялікабрытаніяй, ЗША і СССР. БССР падпісала дагавор 8.10.1963, ратыфікавала яго 26.11.1963. Дагавор забараняе праводзіць выпрабавальныя выбухі ядз. зброі і інш. ядз. выбухі ў атмасферы і за яе межамі, у т. л. ў касм. прасторы, пад вадой, у тэр. водах і ў адкрытым моры, і ў інш. асяроддзі, калі такі выбух пацягне за сабой выпадзенне радыеактыўных ападкаў за межамі тэр. дзяржавы, пад юрысдыкцыяй ці кантролем якой гэтыя выбухі праводзяцца.

Ю.​П.​Броўка.

т. 5, с. 570

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

проціа́тамны, -ая, -ае.

Прызначаны для абароны супраць атамнай зброі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супрацьа́тамны, -ая, -ае.

Прызначаны для абароны ад атамнай зброі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даа́тамны, -ая, -ае.

Які існаваў да выкарыстання атамнай энергіі.

Д. перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́тамнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Вучоны, спецыяліст у галіне атамнай энергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́тамшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Спецыяліст-фізік па атамнай энергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атамахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Судна з рухавіком, які працуе на атамнай энергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́тамшчык, ‑а, м.

Прыхільнік выкарыстання атамнай бомбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́тамнік, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне атамнай энергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)