Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КІТА́ЙСКАЯ А́СТРА (Callistephus chinensis),
кветкавая расліна сям. складанакветных. 1 від. Пашырана на Д. Усходзе, у Кітаі, Японіі. Родапачынальнік розных дэкар. сартоў, аб’яднаных больш як у 40 груп. На Беларусі вырошчваюць найб. вядомыя сарты з груп Страусава Пяро, Швонепадобныя, Ігольчастыя, Прынцэса, Унікум, Трыумф.
Аднагадовая травяністая расліна выш. 20—100 см. Сцябло прамастойнае, галінастае, апушанае. Лісце ад авальна-рамбічнай да лапатападоўжанай формы. Кветкавыя кошыкі рознакаляровыя, буйныя з псеўдаязычковых (па краі суквецця) і трубчастых (у цэнтры) кветак. Плод — апушаная сямянка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
aster
м.бат.астра (Aster L.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АСТРАНІ́М (ад астра... + грэч. onyma імя),
псеўданім у выглядзе якіх-небудзь друкарскіх знакаў (напр., «ххх», «...»). Напачатку ў якасці астраніма выкарыстоўвалі ўмоўныя знакі нябесных свяціл (адсюль і назва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
а́стра, ‑ы, ж.
Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з буйнымі кветкамі рознай афарбоўкі без паху. На тумбачцы каля ложка хворага ў шкляным збанку стаялі прыгожыя свежыя кветкі — белыя і ружовыя астры, цёмна-карычневыя гваздзікі.Краўчанка.
[Ад грэч. astron — зорка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Астра 1/532—533
- » - стэпавая 1/533 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Растру́ха ’садовая астра кітайская, Callistephus chinensis Cass.’ (Кіс.). Няясна. Магчыма да наступнага слова з-за махрыстасці кветак расліны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прапярэ́ня, прапярэшія. прапярэнне ’перагародка’ (трак., астра в., Сняшк. Сл. і Сл. ПЗБ). Фанетычна адаптаваны паланізм, параўн. польск.przepierzeń і е ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АСТРАФІЛІ́Т (ад астра... + грэч. phyllon ліст),
пародаўтваральны мінерал, тытанацырконасілікат (K, Na)3 (Mn, Fe)7 Ti2 (O, OH, F)7 [Si4O12]2. Састаў зменлівы. Прымесі барыю, магнію і інш. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. Крышталі пласціністыя, ігольчастыя, агрэгаты зблытанавалакністыя. Колер залаціста-буры, бронзава-жоўты. Бляск бронзавы. Цв. 2—3. Шчыльн. 3,3—3,4 г/см³. Крохкі. Характэрны мінерал нефелінавых сіенітаў і іх пегматытаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАБЛЕ́МА (ад астра... + грэч. blēma рана),
замкнёнае кольцападобнае ўтварэнне на паверхні Зямлі або інш. нябеснага цела, што ўзнікла ў выніку падзення вял. метэарыта ці астэроіда. На Зямлі вядома каля 100 астраблемаў, у Еўропе больш за 30. Найб. даступныя для назірання астраблемы — Арызонскі кратэр (ЗША) дыяметрам 1200 м, глыб. 175 м і выш. 40 м (адносна гарызантальнай паверхні). На тэр. Беларусі знаходзіцца Лагойская астраблема.
Астраблема ў штаце Арызона ЗША. Здымак з самалёта.