АСТРАНАМІ́ЧНЫЯ ІНСТРУМЕ́НТЫ І ПРЫЛА́ДЫ,

оптыка-механічная і электронная апаратура для астранамічных назіранняў і апрацоўкі іх даных. Дапамагаюць вызначаць становішча касм. целаў на нябеснай сферы, іх памеры, скорасць, напрамак руху ў прасторы, хім. састаў і фіз. стан. Складаюць асн. тэхнічную базу астранамічных абсерваторый, выкарыстоўваюцца ў навуч. і пазнавальных мэтах. Падзяляюцца на назіральныя прылады (тэлескопы), святлопрыёмную і аналізоўную апаратуру, прылады для рэгістрацыі часу, спектраў і гэтак далей Каб пазбегнуць шкодных і скажальных уздзеянняў атмасферы Зямлі, астр. інструменты падымаюць на розныя вышыні з дапамогай аэрастатаў, самалётаў, геафіз. ракет, штучных спадарожнікаў Зямлі і аўтам. міжпланетных станцый.

Найбольш стараж. астр. інструменты — вугламерныя, складаюцца з адліковага круга (або яго часткі) і візірнага прыстасавання без аптычнай сістэмы (гноман, армілярная сфера і інш.). Для большай дакладнасці вымярэнняў павялічваліся памеры адліковых кругоў, напрыклад, у пач. 15 ст. Улугбек пабудаваў пад Самаркандам секстант з радыусам круга 40 м. З 17 ст. ў вугламерных інструментах пры візіраванні карыстаюцца зрокавымі трубамі, вуглы павароту якіх вызначаюцца па дакладна падзеленых кругах (універсальны інструмент, вертыкальны круг, мерыдыянальны круг і інш.). Пачатак тэлескапічнай астраноміі звязаны з імем Г.Галілея, які з дапамогай падзорнай трубы зрабіў важныя астр. адкрыцці і растлумачыў іх. Выпрамяненне касм. целаў у радыёдыяпазоне даследуецца радыётэлескопамі. Захаванне дакладнага часу і выдача неабходных сігналаў часу ажыццяўляюцца з дапамогай астр. гадзіннікаў, хранометраў і хранографаў. Для апрацоўкі вынікаў назірання выкарыстоўваюцца ЭВМ. Да дэманстрацыйных прылад адносяць тэлурыі (мадэлі Сонечнай сістэмы) і планетарыі, якія даюць магчымасць на ўнутр. паверхні сферычнага купала наглядна дэманстраваць астр. з’явы.

Літ.:

Курс астрофизики и звездной астрономии. Т. 1. М., 1973;

Мартынов Д.Я. Курс практической астрофизики. М., 1967.

М.​М.​Міхельсон.

Астранамічныя інструменты і прылады: 1 — вялікі азімутальны тэлескоп з дыяметрам люстэрка 6 м; 2 — антэна радыётэлескопа дыяметрам 22 м; 3 — цэласная ўстаноўка гарызантальнага сонечнага тэлескопа; 4 — вялікі вертыкальны круг; 5 — падвойны астрограф Тэпфера.

т. 2, с. 52

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

астранамі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. астранамі́чны астранамі́чная астранамі́чнае астранамі́чныя
Р. астранамі́чнага астранамі́чнай
астранамі́чнае
астранамі́чнага астранамі́чных
Д. астранамі́чнаму астранамі́чнай астранамі́чнаму астранамі́чным
В. астранамі́чны (неадуш.)
астранамі́чнага (адуш.)
астранамі́чную астранамі́чнае астранамі́чныя (неадуш.)
астранамі́чных (адуш.)
Т. астранамі́чным астранамі́чнай
астранамі́чнаю
астранамі́чным астранамі́чнымі
М. астранамі́чным астранамі́чнай астранамі́чным астранамі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

эфемеры́ды

астранамічныя табліцы’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. эфемеры́ды
Р. эфемеры́даў
Д. эфемеры́дам
В. эфемеры́ды
Т. эфемеры́дамі
М. эфемеры́дах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

астранамі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да астраноміі. Астранамічная абсерваторыя. Астранамічныя назіранні. Астранамічная гадзіна.

•••

Астранамічныя лічбы гл. лічба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калянда́рна-астранамі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. калянда́рна-астранамі́чны калянда́рна-астранамі́чная калянда́рна-астранамі́чнае калянда́рна-астранамі́чныя
Р. калянда́рна-астранамі́чнага калянда́рна-астранамі́чнай
калянда́рна-астранамі́чнае
калянда́рна-астранамі́чнага калянда́рна-астранамі́чных
Д. калянда́рна-астранамі́чнаму калянда́рна-астранамі́чнай калянда́рна-астранамі́чнаму калянда́рна-астранамі́чным
В. калянда́рна-астранамі́чны (неадуш.)
калянда́рна-астранамі́чнага (адуш.)
калянда́рна-астранамі́чную калянда́рна-астранамі́чнае калянда́рна-астранамі́чныя (неадуш.)
калянда́рна-астранамі́чных (адуш.)
Т. калянда́рна-астранамі́чным калянда́рна-астранамі́чнай
калянда́рна-астранамі́чнаю
калянда́рна-астранамі́чным калянда́рна-астранамі́чнымі
М. калянда́рна-астранамі́чным калянда́рна-астранамі́чнай калянда́рна-астранамі́чным калянда́рна-астранамі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абсервато́рыя, ‑і, ж.

Навуковая ўстанова, якая пры дапамозе спецыяльных прылад вядзе астранамічныя, геафізічныя і інш. назіранні і даследаванні.

[Ад лац. observare — назіраць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АВІЯКО́МПАС,

аэранавігацыйная прылада, якая паказвае курс лятальнага апарата адносна магн. і геагр. мерыдыянаў, зададзенага напрамку ці напрамку на радыёмаяк. Бываюць магнітныя, гіраіндукцыйныя, астранамічныя. Гл. таксама Радыёкомпас.

т. 1, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБСЕРВАТО́РЫЯ (ад лац. observare назіраць),

спецыялізаваная навук. ўстанова для правядзення астр. і геафіз. (магн., метэаралагічных, сейсмічных і інш.) назіранняў і даследаванняў. Гл. Астранамічныя абсерваторыі, Геафізічныя абсерваторыі.

Вежа тэлескопа астранамічнай абсерваторыі.

т. 1, с. 44

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГНО́МАН (грэч. gnōmon),

старажытны астранамічны інструмент, які складаецца з верт. стрыжня, пастаўленага на гарыз. пляцоўку. Па даўжыні і напрамку ценю стрыжня можна вызначыць вышыню і азімут Сонца, напрамак паўдзённай лініі і інш. астранамічныя даныя. Выкарыстоўваецца ў выглядзе сонечных гадзіннікаў.

Гноман.

т. 5, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

astronomiczny

astronomiczn|y

астранамічны;

cyfry ~e — астранамічныя лікі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)