СКРЫПНЁВЫЯ, асліннікавыя (Onagraceae),

сямейства двухдольных кветкавых раслін парадку міртавых. Больш за 20 родаў, каля 700 відаў. Пашыраны ўсюды, найб. ва ўмераных і субтрапічных паясах. На Беларусі каля 25 відаў з родаў асліннік, двухпялёснік, скрыпень, іван-чай (капорскі чай). Шэраг відаў з родаў кларкія і фуксія культывуюць у садах, парках, аранжарэях і пакоях.

Пераважна шматгадовыя травы, радзей кусты, паўкусты ці невял. дрэвы. Лісце чаргаванае або супраціўнае, суцэльнае, звычайна ланцэтнае, суцэльнакрайняе ці зубчастае. Кветкі двухполыя, адзінкавыя або сабраныя ў суквецце ў пазухах лісця. Плод — каробачка, радзей арэхападобны ці ягадападобны. Лек., харч., дэкар., меданосныя і кармавыя расліны, некат. — пустазелле.

Літ.:

Травянистые растения СССР. Т. 2. М., 1971;

Жизнь растений. Т. 5 (ч. 2) М., 1981.

А.​М.​Скуратовіч.

т. 14, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бабек польны ’расліна Oenothera biennis L., асліннік двухгадовы’ (Кіс.). Паходжанне назвы няяснае. Магчыма, запазычанне. Але не выключаецца сувязь з баб- ’круглы прадмет’ (гл.): кветкі цэлы дзень закрытыя і нагадваюць бутоны (параўн. Махэк, Jména rostl., 150).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́палка ’маленькі агурок, ад якога адпала кветка’ (Ян.). Да пу́пел (гл.); чэш. рираіка ’асліннік, Oenothera biennis’, харв. ριφα‑ Ijka ’тс’, балг. пу́палка ’тс’ даюць падставы для рэканструкцыі прасл. *рорьІка, вытворнага ад *рорь (БЕР, 5, 855; Махэк₂, 500), параўн. пупок ’маленькі агурок’, рус. опу́пышек ’агурочная завязь’, балг. пупавеем ’астаюся малы, не расту’, серб.-харв. pupoljak ’пупышка на сцябліне, з якой мае развіцца кветка, адростак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Весяле́ц ’журавель’ (Мат. Гом., КСТ) разам з польск. wesełyk ’назва жураўля’ (Варш. сл.) і ўкр. весе́лик складаюць вузкі арэал, дзе гэта эўфемістычная назва, відавочна, даволі старая. Тое ж і ў Б. Грынчанкі: «Назва жураўля, якую трэба ўжываць замест журавель тады, калі гэтыя птушкі прылятаюць вясной, інакш будзеш журыцца цэлы год» (Грынч., 1, 141). Польск. wiesiołek ’асліннік, Oenothera’ і ’скрыпень, Epilobium’ не звязана з бел. весялец. Гл. васіле́ц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

энатэ́ра

(н.-лац. oenothera, ад гр. oinotheras)

травяністая расліна сям. скрыпнёвых з зубчастым лісцем і буйнымі жоўтымі пахучымі кветкамі ў аблісцелых суквеццях, пашыраная ў Амерыцы; на Беларусі заносная; лекавая і дэкаратыўная; асліннік.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)