асляня́ і аслянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіцяня асла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́месь, -і, ж.

1. Жывёліна або расліна, атрыманая ад скрыжавання розных парод, гатункаў.

Мул — п. асла з кабылай.

2. перан. Мешаніна, сумесь чаго-н. разнароднага.

П. натуралізму з пошласцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

bray1 [breɪ] n.

1. роў, крык асла́

2. гу́чны непрые́мны го́лас

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

асёл, асла́, мн. аслы́, асло́ў, м.

1. Невысокая ўючная свойская жывёліна, роднасная каню, з вялікай мордай і доўгімі вушамі.

2. перан. Пра тупога, упартага чалавека (разм., лаянк.).

|| прым. аслі́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

bray2 [breɪ] v.

1. раўці́ (пра асла)

2. прані́зліва/прарэ́зліва гавары́ць або́ смяя́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АНТЫФРА́ЗІС (грэч. antiphrasis) у літаратуры, стылістычная фігура, ужыванне слова ў процілеглым, звычайна іранічным, значэнні. Часцей сустракаецца ў сатыр. творах, напр. у байцы К.​Крапівы «Мандат» пра асла гаворыцца: «Ну й розум. Вось дык галава!».

т. 1, с. 403

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАША́К,

гібрыд ад скрыжавання асліцы з жарабцом. Знешне бліжэй да каня, чым да асла. Звычайна драбнейшы за мула і не такі дужы. Бясплодны. Гасп. значэння амаль не мае (выключэнне Л., якога гадуюць у Кітаі).

т. 9, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ме́шань¹, -і, ж.

1. Сумесь.

М. пяску і гліны.

2. Жывёла або расліна, якія атрыманы ў выніку скрыжавання дзвюх розных парод, двух гатункаў; мяшанец (разм.).

М. кабылы і асла.

3. Тое, што і мешанка.

Вядро мешані.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

МУЛ (ад лац. mulus),

гібрыд каня (кабылы) і асла (самца); свойская жывёла. Вядомы з 3-га тыс. да н.э. Гадуюць пераважна ў Азіі, Афрыцы, Амерыцы і Паўд. Еўропе. Ад кабылы наследуе велічыню цела, шырокія і глыбокія грудзі, масць, хвост, здольнасць да хуткага руху; ад аславял. грубую галаву, доўгія вушы, кароткія шыю і грыву, звіслы крыж, трываласць і працаздольнасць. Больш здольныя да акліматызацыі, даўгавечныя (жывуць да 40—50 гадоў), менш успрымальныя да хвароб, непатрабавальныя да корму і догляду. Звычайна бясплодныя. Адрозніваюць тыпы М.: уючны (выш. ў карку 110—140 см, маса 300—400 кг) і запражны (140—170 см, 400—700 кг). Гл. таксама Лашак.

Л.​Л.​Галубкова.

Мул.

т. 11, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аслі́ца, ‑ы, ж.

Самка асла.

•••

Валаамава асліца — пра пакорнага, маўклівага чалавека, які нечакана выкажа сваю думку або пратэст супраць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)