праве́трыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Асвяжыцца прытокам свежага паветра; ачысціцца; прасушыцца. Зерне праветрылася. / у безас. ужыв. У пакоі добра праветрылася.

2. Асвяжыцца, пабыць на свежым паветры. [Карызна:] — Нешта галава .. баліць, дык выйшаў праветрыцца. Зарэцкі.

3. перан. Разм. Развеяцца, набрацца новых уражанняў. Трэба абавязкова паехаць да сябра і крыху праветрыцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасвяжы́цца, ‑свяжуся, ‑свяжышся, ‑свяжыцца; ‑свяжымся, ‑свяжыцеся; зак.

Разм. Асвяжыцца, праветрыцца. Лясніцкі выйшаў за .. [сялянамі] на вуліцу і сеў на прызбе, каб прасвяжыцца трохі ад хатняй духаты. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прахаладзі́цца, ‑ладжуся, ‑лодзішся, ‑лодзіцца; зак.

Астыць, асвяжыцца, выйшаўшы на паветра ці выпіўшы чаго‑н. халоднага. — Адзін рабіць будзе, а другі ў цянёк пад кусты пойдзе, прахаладзіцца. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ochłoda

ochłod|a

ж. прахалода;

dla ~y — каб асвяжыцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

uffrischen

1. vt асвяжа́ць; паднаўля́ць

2. ~, sich асвяжы́цца, адпачы́ць, папра́віць здаро́ўе

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

праве́трыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ачысціцца ад дрэннага паветра прытокам свежага; прасушыцца на ветры.

Пакой добра праветрыўся.

Зерне праветрылася.

2. Асвяжыцца, пабыць на свежым паветры.

3. перан. Развеяцца, набрацца новых уражанняў, заняцца чым-н. дзеля адпачынку, забавы (разм.).

Трэба паехаць у падарожжа, каб п.

|| незак. праве́трывацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. праве́трыванне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахаладзі́цца, ахаладжуся, ахалодзішся, ахалодзіцца; зак.

1. Стаць халодным ці больш халодным; астыць, ахалодаць. Здавалася, што.. [сын] лёг у цяньку на росную яшчэ мураву, каб ахаладзіцца ад веснавой гарачыні, каб адпачыць. Галавач. // Асвяжыцца на паветры; праветрыцца; ахалодаць.

2. перан. Перастаць гарачыцца; астыць. Супакоіўся я крыху, ахаладзіўся. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апаласну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Злёгку абдаўшы вадою, абмыць. Адчувалася патрэба асвяжыцца, падтрымаць абяссілеўшае за бяссонную ноч стомленае цела, апаласнуць пачырванеўшыя ад зморы вочы. Колас. Я ўжо не памятаў, як на скорую апаласнуў боты і адным духам выскачыў на бераг. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умы́цца, умыюся, умыешся, умыецца; зак.

1. Памыць, вымыць сабе твар, рукі. Умыцца крынічнаю вадой. □ — Мы потым, — адказала Галя і тузанула сястру за руку. — Пайшлі хуценька ўмыемся. — І абедзве выскачылі праз сенцы на двор. Хадкевіч.

2. перан. Абмыцца, асвяжыцца дажджом, расой і пад. Сонца, умыйся расою На світальнай зары. Бялевіч.

•••

Умыцца кроўю — быць збітым.

Умыцца слязамі — заплакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Асце́рбаць, остэ́рбаты ’выжыць, акрыяць’ (Клім.). Укр. остербати, остербнути ’тс’, рус. стербнуть (стар.) ’цвярдзець, чарсцвець, церпнуць’, устрабляти, устрабити (царк.) ’лячыць’, польск. postrobić ’узмацніць’, дыял. ostróbka ’ліхаманка’, чэш. ustrabiť seасвяжыцца’, ст.-чэш. ostrabiti ’ўзмацніць’, славац. strabiť sa ’лячыць’ і інш. Ст.-рус. усторобитися ’выздаравець’, устрабити(ся) ’вылечыцца’, устрабие, устраба ’вылячэнне’, устробитися ’выздаравець’; ст.-слав. устрабити ’вылечыць’. Ці не ў выніку кантамінацыі з гэтым словам в.-луж. strowy ’здаровы’? Слова лічаць праславянскім (*storb‑/*stьrъ‑), роднасным з і.-е. *ster‑; параўн. грэч. στέρφος ’цвёрдая скура’, літ. tar̃pti ’ўзмацняцца, выздараўліваць’ (думка Махэка, Recherches, 39, параўн. Фрэнкель, 1063), магчыма, ням. sterben (Траўтман, 284) і інш. Гл. Фасмер, 3, 756.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)