кангламера́т, -у, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Механічнае спалучэнне чаго-н. разнароднага (кніжн.).

К. думак.

2. Асадкавая горная парода, якая складаецца з разнародных сцэментаваных часцінак (спец.).

|| прым. кангламера́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пясча́нік, ‑у, м.

Асадкавая горная парода, змацаваны вапнай і глінай пясок, які ужываецца ў будаўніцтве. Камень-пясчанік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́шма, -ы, ж.

Горная асадкавая парода чырвонага, зялёнага або шэрага колеру, якая складаецца з дробных зерняў кварцу і халцэдону (выкарыстоўваецца як дэкаратыўны камень і для вырабу мастацкіх рэчаў).

Шкатулка з яшмы.

|| прым. я́шмавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́вій, ‑ю, м.

Асадкавая горная парода ў форме акругленых дробных каменьчыкаў, звычайна з прымессю пяску і галькі (скарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял).

[Фр. gravier.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́песак, ‑ску, м.

Асадкавая пясчана-гліністая горная парода, а таксама, глеба такога саставу. Радзіць тут памідоры павінны: такі супесак яны любяць... Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вулканаге́нна-аса́дкавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вулканаге́нна-аса́дкавы вулканаге́нна-аса́дкавая вулканаге́нна-аса́дкавае вулканаге́нна-аса́дкавыя
Р. вулканаге́нна-аса́дкавага вулканаге́нна-аса́дкавай
вулканаге́нна-аса́дкавае
вулканаге́нна-аса́дкавага вулканаге́нна-аса́дкавых
Д. вулканаге́нна-аса́дкаваму вулканаге́нна-аса́дкавай вулканаге́нна-аса́дкаваму вулканаге́нна-аса́дкавым
В. вулканаге́нна-аса́дкавы (неадуш.)
вулканаге́нна-аса́дкавага (адуш.)
вулканаге́нна-аса́дкавую вулканаге́нна-аса́дкавае вулканаге́нна-аса́дкавыя (неадуш.)
вулканаге́нна-аса́дкавых (адуш.)
Т. вулканаге́нна-аса́дкавым вулканаге́нна-аса́дкавай
вулканаге́нна-аса́дкаваю
вулканаге́нна-аса́дкавым вулканаге́нна-аса́дкавымі
М. вулканаге́нна-аса́дкавым вулканаге́нна-аса́дкавай вулканаге́нна-аса́дкавым вулканаге́нна-аса́дкавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кангламера́т, ‑у, М ‑раце, м.

1. Кніжн. Механічнае, выпадковае спалучэнне чаго‑н. разнароднага. Кангламерат народаў.

2. Асадкавая горная парода, якая складаецца з разнародных сцэментаваных часцінак.

[Ад лац. conglomeratus — сабраны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЛЕЎРАЛІ́Т (ад алеўрыт + ...літ),

сцэментаваная асадкавая горная парода, складзеная больш як на 50% з часцінак алеўрытавых памераў (0,01—0,1 мм, гл. Алеўрыт). Адзін з асн. тыпаў парод асадкавай тоўшчы. Выкарыстоўваецца як сыравіна для вытв-сці цэменту і керамзіту.

т. 1, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

апо́ка 1, ‑і, ДМ апоцы, ж.

Спец. Прыстасаванне, у якім робіцца ліцейная форма.

апо́ка 2, ‑і, ДМ апоцы, ж.

Асадкавая цвёрдая лёгкая горная парода, багатая на крэменязём.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АПО́КА,

лёгкая, цвёрдая, танкапорыстая крамяністая асадкавая горная парода, складзеная з аморфнага крэменязёму (апалу да 98%) з прымесямі гліністых часцінак, шкілетных ч. арганізмаў (дыятамей, радыялярый і інш.) і пяску. Колер ад шэрагу розных адценняў да амаль чорнага. Трапляецца пераважна сярод мелавых і ніжнепалеагенавых адкладаў. Выкарыстоўваецца ў будаўніцтве (для цеплаізаляцыі). Чыстыя гатункі апокі — моцныя адсарбенты.

т. 1, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)