Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
прымільга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Стаць звычайным, прывычным, страціць арыгінальнасць (пра тое, што часта сустракаецца). Прымільгаліся палі, лясы, лугавіны і здаваліся шэрымі, аднолькавымі.Чарнышэвіч.Канстанцін Міхайлавіч вельмі трапна парадзіруе акамянелыя звароты, што сапраўды прымільгаліся ў неразборлівай прозе.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
osobliwość
ж.
1. рэдкасць; славутасць; выдатнасць;
2. асаблівасць; арыгінальнасць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
суб’екты́ўнасць
(ад суб’ектыўны)
1) уласцівасць суб’ектыўнага;
2) індывідуальная асаблівасць у поглядах на рэчы;
3) арыгінальнасць, уласцівая якой-н. асобе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЗАМА́Й Ала Мікалаеўна (н. 14.9.1932, с. Займо-Абрыў Растоўскай вобл., Расія),
бел. мастачка. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1959). Выкладала ў Мінскай дзіцячай маст. школе (1959—63), працавала ў газ. «Піянер Беларусі» (1963—80). Творчасці ўласцівы арыгінальнасць колеравага бачання і жанравая разнастайнасць, работы адметныя аптымістычнасцю і цеплынёй. Сярод твораў: тэматычныя карціны «Будаўнікі» (1957), «Апошні з нашага квартала» (1961), «Купалле» (1976), «Крыніца жыцця» (1982), «Сонейка» (1988), «Звон святыні» і «Цішыня» (абодва 1994), «Маё дзяцінства» (1995); пейзажы «Макі» (1966), «Восень» (1990), «Бярозавы гай» (1991), «Ваколіца Забалоцця» (1995), «Раніца» (1996); нацюрморты «Антоны» (1984), «Водар лесу» (1986), «Васількі» і «Армянскі вінаград» (абодва 1992), «Палявыя кветкі» (1995); партрэты, ілюстрацыі да кніг. Іл.гл. таксама ў арт.Нацюрморт.