ПАПЯРНЯ́НСКІЯ КОЎДРАТКА́ЦКІЯ ФА́БРЫКІ.

Дзейнічалі 2 фабрыкі ва ўрочышчы Паперня Слонімскага пав. (цяпер мясцовасць на Пн Брэсцкай вобл.) у 1879—98. Ф-ка Д.​Штарэніуса і І.​Штарэніуса мела паравы рухавік, 25 ткацкіх станкоў, 5 часальных, 10 прадзільных і 18 інш. машын. У розныя гады працавала 40—60 чал. У 1879 выраблена 3 тыс. аршынаў коўдраў. Ф-ка Г.​Штарэніуса мела паравы рухавік, у 1898 працавалі 53 чал.

т. 12, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МСЦІСЛА́ЎСКАЯ ТА́ЛЕСНАЯ МАНУФАКТУ́РА Дзейнічала ў 1816—84 у г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. У 1816—20 мела 9 станкоў, у 1884—2 станкі. У 1816 працавала 60 вольнанаёмных рабочых, выпушчана 4,7 тыс. аршынаў прадукцыі, у т. л. тонкага сукна 264, байкі 990, фланелі 100, талесаў 2900, арбаканфосаў (шарсцяная тканіна даўж. 2 аршыны з выразам для галавы) 430 і інш. Воўну куплялі ў Магілёўскай і Чарнігаўскай губ., дапаможныя матэрыялы ў Маскве.

т. 10, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРЭ́ЦКАЯ СУКО́ННАЯ ФА́БРЫКА.

Дзейнічала ў в. Парэчча Пінскага пав. (цяпер у Пінскім р-не Брэсцкай вобл.) у 1836—1916. Выпускала трыко, тонкую шарсцяную тканіну, двайное сукно. У 1879 працавала 420 рабочых. У 1895 былі 3 (у 1900—4) паравыя машыны і паравыя катлы, 3400 ткацкіх верацён і інш. У некаторыя гады ф-ка выпускала да 230 тыс. аршынаў сукна і трыко. Прадукцыю збывалі ў Маскву, Пецярбург, Варшаву, Вільню, Кіеў, Адэсу, Беласток, Мінск. На выстаўках вырабы ф-кі былі адзначаны сярэбраным (Парыж, 1878) і залатым (Масква, 1882) медалямі. Пры фабрыцы было вучылішча, 4 казармы для сямейных, 4 інтэрнаты, бальніца, прадуктовая крама.

т. 12, с. 157

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)