przedimek

м. грам. артыкль;

przedimek określony (nieokreślony) — пэўны (няпэўны) артыкль

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

rodzajnik

м. грам. артыкль;

rodzajnik określony (nieokreślony) — пэўны (няпэўны) артыкль

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

азнача́льны:

азнача́льны арты́кль грам. der bestímmte Artíkel

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

definite [ˈdefɪnət] adj. вы́значаны; акрэ́слены; пэ́ўны; дакла́дны;

the definite article ling. азнача́льны арты́кль

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

article [ˈɑ:tɪkl] n.

1. арты́кул (у газеце, часопісе)

2. пункт, пара́граф, арты́кул (у дакуменце)

3. прадме́т, рэч;

household articles прадме́ты/рэ́чы ха́тняга ўжы́тку

4. ling. арты́кль;

the definite/indefinite article азнача́льны/неазнача́льны арты́кль

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

an [æn, ən] → a неазначальны артыкль перад галоснымі;

five miles an hour пяць міль за гадзі́ну

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Geschléchtswort n -(e)s, -wörter грам. арты́кль

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

indefinite [ɪnˈdefɪnət] adj. няпэ́ўны, нявы́значаны;

the indefinite article ling. неазнача́льны арты́кль;

an indefinite pronoun ling. неазнача́льны займе́ннік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

РУМЫ́НСКАЯ МО́ВА,

адна з раманскіх моў (балкана-раманская падгрупа); афіц. мова Румыніі. Мае дыялекты: банацкі, крышанскі, мунцянскі, малдаўскі (дыялект гіст. вобласці Малдова), марамурэшскі. Р.м. ўласцівы: у фанетыцы — палаталізаваныя галосныя, якія выконваюць марфал. функцыі, пэўны артыкль у постпазіцыі да назоўніка, скланенне пэўных і няпэўных артыкляў; у марфалогіі — ужыванне ў пераддзеяслоўнай пазіцыі кан’юнктыва, а не інфінітыва, як у зах.-раманскіх мовах, адсутнасць дапасавання часоў; у лексіцы — моцныя паўд.-слав. ўплывы. Уваходзіць у балканскі моўны саюз. Пісьменства з 16 ст. Фарміраванне літ. мовы пачалося з 17 ст. (гіст. хронікі). Маст. л-ра з канца 18 ст. Першапачаткова выкарыстоўваўся кірылічны алфавіт (гл. Кірыліца), у 1860 заменены лацінкай.

Літ.:

Репина Т.А. Румынский язык. М., 1968;

Лухт Л.И. Сравнительно-сопоставительная грамматика романских языков: Румынский язык. М., 1970.

т. 13, с. 448

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

член, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Асоба (а таксама краіна, арганізацыя), якая ўваходзіць у склад якога-н. саюза, аб’яднання, групы, таварыства.

Правадзейны ч.

Нацыянальнай акадэміі навук.

Ч.

Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

2. Адна з састаўных частак якога-н. цэлага.

Ч. прапорцыі (спец.). Ч. сказа.

3. Частка цела чалавека або жывёлы (часцей пра канечнасці).

4. Тое, што і артыкль (спец.).

Азначальны ч. (напр., у нямецкай мове — der, die, das).

|| прым. чле́нскі, -ая, -ае (да 1 знач.) і чле́нны, -ая, -ае (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)