аргшкло́ ср. (аргані́чнае шкло) оргстекло́ (органи́ческое стекло́)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оргстекло́ (органи́ческое стекло́) аргшкло́, -ла́ ср. (аргані́чнае шкло).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ацэто́н, -у, м.

Арганічнае злучэнне, бясколерная гаручая вадкасць, якая выкарыстоўваецца пераважна як растваральнік.

|| прым. ацэто́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ванілі́н, -у, м.

Пахучае арганічнае рэчыва, якое знаходзіцца ў стручках ванілі або атрымана штучным спосабам.

|| прым. ванілі́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пепсі́н, -у, м. (спец.).

Неабходнае для стрававання арганічнае рэчыва, якое выпрацоўваецца залозамі страўніка, фермент страўнікавага соку.

|| прым. пепсі́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяло́к¹, -лку́, мн. -лкі́, -лко́ў, м.

Складанае арганічнае рэчыва, найбольш важная састаўная частка жывёльных і раслінных арганізмаў.

|| прым. бялко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анілі́н, -у, м.

Арганічнае злучэнне — алеістая атрутная вадкасць без колеру, якая выкарыстоўваецца пры вырабе лякарстваў, фарбавальнікаў і інш.

|| прым. анілі́навы, -ая, -ае.

Анілінавыя фарбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стэары́н, -у, м.

Паўпразрыстае арганічнае рэчыва, якое ідзе на выраб свечак, а таксама ўжываецца ў мылаварэнні і іншых галінах прамысловасці.

|| прым. стэары́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асеі́н, ‑у, м.

Арганічнае рэчыва касцей і храсткоў.

[Ад лац. os (ossis) — косць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саліцы́лавы, -ая, -ае.

У выразах: саліцылавая кіслатаарганічнае злучэнне, якое выкарыстоўваецца для прыгатавання лекавых рэчываў і фарбавальнікаў; саліцылавы спірт — бясколерныя крышталі арганічнага паходжання, якія выкарыстоўваюцца як сродак абязбольвання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)