спаласну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
Злёгку абмыць; апаласнуць. Шура падбег да вадакачкі, спаласнуў банку вадой — не памагло. Ставер. Саша праспаў ледзь не дзве гадзіны, а калі ўстаў, спаласнуў твар вадой і выйшаў на двор. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умы́ць, умыю, умыеш, умые; зак.
1. каго-што. Памыць, вымыць, апаласнуць каму‑н. твар, рукі, шыю. Умыць твар і прычасацца.
2. (звычайна ў форме дзеепрым. зал. пр.); перан. Памачыць, асвяжыць дажджом, расой. Ранак сонечны, умыты росамі. Пестрак.
•••
Умыць рукі — ухіліцца ад удзелу ў якой‑н. справе, зняць з сябе адказнасць за што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папаласка́ць, ‑палашчу, ‑палошчаш, ‑палошча; зак., каго-што.
1. Апаласнуць, выпаласкаць. Бабка паставіла дайнічку на лаву, зняла з паліцы гладыш, папаласкала і накрыла цадзілкай. Каліна. Гаспадар яго на гэты раз заўважыў, што зусім непадалёк ад недакурка стаіць эмаліраваная для гэтага пасудзіна, якую я надоечы старанна вадою памыла, папаласкала. Грамовіч. Цёплы дождж папаласкаў сады і вецці-космы таполяў,.. і трава на вачах прыкметна шуганула ўгару. Даніленка.
2. Паласкаць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)