anaesthesia [ˌænəsˈθi:ziə] n. med. анестэзі́я, абязбо́льванне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

narcosis [nɑ:ˈkəʊsɪs] n. med. нарко́з, агу́льная анестэзі́я, агу́льнае абязбо́льванне;

under narcosis пад нарко́зам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

znieczulenie

н.

1. мед. абязбольванне; анестэзія;

znieczulenie miejscowe — мясцовая анестэзія;

2. страта чуласці (пачуццёвасці)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

анестэзі́раваць

(ад анестэзія)

абязбольваць пры дапамозе анестэтыкаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэрманестэзі́я

(ад тэрма- + анестэзія)

страта адчування тэмпературы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АБЯЗБО́ЛЬВАННЕ,

штучнае адключэнне ўспрымання болю пры хірург. аперацыях, інш. лячэбных і дыягнастычных працэдурах, траўмах і некаторых захворваннях. Пастаяннае абязбольванне практыкуецца пры нясцерпных працяглых болях, пакутах (напр., у анкалагічнай практыцы). Часовае абязбольванне з’яўляецца звычайнай працэдурай у лячэбнай, асабліва хірург., практыцы; ажыццяўляецца без парушэння свядомасці (мясцовае абязбольванне, або мясцовая анестэзія), а таксама з яе парушэннем (агульнае абязбольванне, або наркоз). Сродкі і метады абязбольвання розныя, прадугледжваюць выкарыстанне хім. (наркотыкі і інш. анестэзіруючыя прэпараты), фіз. (электраток, холад) і нейрапсіхічных (штучная блакада або хірург. адключэнне пэўных участкаў нерв. Сістэмы, гіпнатычнае ўздзеянне) фактараў. Ад правільнасці іх выбару залежыць зыход цяжкіх хірург. аперацый (памылкі ў выбары могуць прывесці да пасляаперацыйнага шоку). Вывучэннем праблем абязбольвання займаецца анестэзіялогія.

І.​І.​Канус.

т. 1, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

анестэзіёлаг

(ад анестэзія + -лаг)

спецыяліст у галіне анестэзіялогіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Betäubung f -, -en

1) аглушэ́нне

2) мед. нарко́з, абязбо́льванне, анестэзі́я

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Anästhesíe f -, -í¦en мед.

1) абязбо́льванне, анестэзі́я

2) стра́та чуллі́васці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

анестэзіяло́гія

(ад анестэзія + -логія)

раздзел медыцыны, які распрацоўвае метады і сродкі абязбольвання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)