мі́стар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Зварот да мужчыны ў Англіі, Амерыцы (ставіцца звычайна перад імем, прозвішчам).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

англіка́нскі, -ая, -ае.

Які мае адносіны да англіканства — пануючай у Англіі разнавіднасці пратэстанцкай рэлігіі.

Англіканская царква.

А. святар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гало́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мера аб’ёму вадкіх і сыпкіх цел у Англіі, ЗША і некаторых англамоўных краінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Tamiza :

nad ~ą — у Англіі;

znad ~y — з Англіі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пэр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тытул вышэйшага дваранства (у Англіі, Францыі), а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

|| прым. пэ́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пі́нта, -ы, ДМ -нце, мн. -ы, -аў, ж.

Адзінка вымярэння вадкасцей і сыпкіх рэчываў у Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах, роўная 0,56 л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ква́кер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Паслядоўнік адной з пратэстанцкіх рэлігійных сектаў, якая адвяргае царкоўныя абрады (у ЗША, Англіі і некаторых іншых краінах).

|| прым. ква́керскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́фства, -а, н.

1. Графскі тытул.

2. мн. -ы, -аў. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Англіі, ЗША і іншых краінах.

3. Пры феадалізме: зямля, якая знаходзілася ва ўладанні графа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адміралце́йства, -а, н.

1. Месца пабудовы, абсталявання і рамонту ваенных караблёў (уст.).

2. У царскай Расіі і Англіі: міністэрства ваенна-марскога флоту; марское ведамства.

|| прым. адміралце́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кеб, ‑а, м.

Аднаконны экіпаж у Англіі.

[Англ. cab.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)