АНАЛІТЫ́ЧНАЯ МЕХА́НІКА,

раздзел механікі, у якім рух сістэм матэрыяльных пунктаў (цел) даследуецца пераважна метадамі матэм. аналізу. Вывучае складаныя мех. сістэмы (машыны, механізмы, сістэмы часціц і інш.), рух якіх абмежаваны пэўнымі ўмовамі (гл. Сувязі механічныя).

Галаномная сістэма (мех. сувязі залежаць толькі ад каардынат і часу) у патэнцыяльным полі характарызуецца функцыяй Лагранжа L = T U , дзе T — кінетычная і U — патэнцыяльная энергія сістэмы. Калі вядома канкрэтная залежнасць L=L(q,,t), дзе q — абагульненыя каардынаты, = dq dt — абагульненыя скорасці, t — час, то пры дапамозе прынцыпу найменшага дзеяння можна знайсці дыферэнцыяльныя ўраўненні руху мех. сістэмы. Іх інтэграванне пры зададзеных пачатковых умовах дазваляе вызначыць закон руху сістэмы, г.зн. залежнасці qi=qi(t), дзе i=1, 2, ..., S, S — лік ступеняў свабоды.

Асн. Палажэнні аналітычнай механікі распрацаваў Ж.​Лагранж (1788), значны ўклад зрабілі У.​Гамільтан, М.​В.​Астраградскі, П.​Л.​Чабышоў, А.​М.​Ляпуноў, М.​М.​Багалюбаў, А.​Ю.​Ішлінскі і інш. Метады аналітычнай механікі далі магчымасць выявіць сувязь паміж асн. паняццямі механікі, оптыкі і квантавай механікі (оптыка-мех. аналогіі). Абагульненне варыяцыйных прынцыпаў механікі на неперарыўныя квантава-рэлятывісцкія сістэмы склала матэм. аснову тэорыі поля. Дасягненні аналітычнай механікі садзейнічалі развіццю балістыкі, нябеснай механікі, тэорыі ўстойлівасці, тэорыі аўтам. кіравання і інш.

Літ.:

Кильчевский Н.А. Курс теоретической механики. Т. 2. М., 1977.

А.​І.​Болсун.

т. 1, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНАЛІТЫ́ЧНАЯ ФУ́НКЦЫЯ,

функцыя, значэнне якой у кожным пункце яе вобласці вызначэння роўнае суме ступеннага шэрага, які збягаецца ў некаторым наваколлі гэтага пункта. Да аналітычнай функцыі адносяцца: рацыянальная функцыя, паказнікавая функцыя, лагарыфмічная функцыя, трыганаметрычныя функцыі, адваротныя трыганаметрычныя функцыі, іх разнастайныя кампазіцыі, а таксама функцыі, адваротныя да гэтых кампазіцый. Існуюць аналітычныя функцыі аднаго або некалькіх рэчаісных ці камплексных пераменных. Функцыя 𝑓(z) аднаго комплекснага пераменнага z=x+iy наз. аналітычнай функцыяй у пункце z0, калі ў некаторым наваколлі h гэтага пункта існуе канечная вытворная f′(z) = lim h 0 f(z + h) f(z) h (дыферэнцыравальнасць функцыі), што мае месца ў тым і толькі ў тым выпадку, калі выконваецца ўмова Кашы—Рымана dt dz_ = 0 , дзе z_ = x + y. Асновы тэорыі аналітычнай функцыі былі закладзены А.​Кашы, Б.​Рыманам і К.​Веерштрасам, С.​В.​Кавалеўскай і інш. На Беларусі даследаванні па тэорыі аналітычнай функцыі пачаліся ў 1930-я г. ў БДУ (М.​В.​Ламбін, М.​Л.​Лукомская), з 1960-х г. праводзяцца ў АН, БДУ і інш. ВНУ рэспублікі (Ф.​Дз.​Гахаў, Э.​І.​Звяровіч і інш.). Аналітычныя функцыі маюць шматлікія дастасаванні ў матэм. аналізе (вылічэнне вызначаных інтэгралаў), у геаметрыі (канформныя адлюстраванні), у тэорыі пругкасці, гідрадынаміцы, электрадынаміцы і інш. навуках. Гл. таксама Кашы інтэграл, Кашы тэарэма.

Літ.:

Маркушевич А.И. Теория аналитических функций. Т. 1—2. М., 1967—68;

Шабат Б.В. Введение в комплексный анализ. Ч. 1—2. 3 изд. М., 1985;

Гахов Ф.Д. Краевые задачи. 3 изд. М., 1977.

Э.​І.​Звяровіч.

т. 1, с. 335

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аналіты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які грунтуецца на выкарыстанні аналізу. Аналітычны метад.

2. Які служыць для аналізу (у 2 знач.). Аналітычная вага.

3. Які мае схільнасць да аналізу; уласцівы аналітыку. Аналітычны розум.

•••

Аналітычная геаметрыя гл. геаметрыя.

Аналітычная хімія гл. хімія.

Аналітычныя мовы гл. мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счётно-аналитический лічы́льна-аналіты́чны;

счётно-аналитическая маши́на лічы́льна-аналіты́чная машы́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МАКЛО́РЭНА ШЭ́РАГ,

ступеневы шэраг, у які ў наваколлі нуля раскладаецца аналітычная функцыя; асобны выпадак Тэйлара шэрагу. Вывучаўся шатл. матэматыкам К.​Маклорэнам (1742).

т. 9, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аналіты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аналіты́чны аналіты́чная аналіты́чнае аналіты́чныя
Р. аналіты́чнага аналіты́чнай
аналіты́чнае
аналіты́чнага аналіты́чных
Д. аналіты́чнаму аналіты́чнай аналіты́чнаму аналіты́чным
В. аналіты́чны (неадуш.)
аналіты́чнага (адуш.)
аналіты́чную аналіты́чнае аналіты́чныя (неадуш.)
аналіты́чных (адуш.)
Т. аналіты́чным аналіты́чнай
аналіты́чнаю
аналіты́чным аналіты́чнымі
М. аналіты́чным аналіты́чнай аналіты́чным аналіты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

геаме́трыя, ‑і, ж.

Раздзел матэматыкі, які вывучае формы цел і ўласцівасці прасторавых велічынь.

•••

Аналітычная геаметрыя — раздзел геаметрыі, які праводзіць геаметрычныя даследаванні метадамі алгебры і аналізу.

Начартальная геаметрыя — раздзел геаметрыі, які вывучае адлюстраванне прасторавых цел на плоскасці.

[Ад грэч. gē — зямля і metréō — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАШЫ́ ТЭАРЭ́МА інтэгральная,

адна з асн. тэарэм тэорыі аналітычных функцый. Калі функцыя 𝑓(z) — адназначная аналітычная функцыя ў некаторай вобласці камплекснай плоскасці, то інтэграл ад яе ўздоўж любой замкнутай спрамляльнай крывой, размешчанай у гэтай вобласці, роўны нулю. Апублікавана А.Кашы ў 1825, поўнасцю даказана франц. матэматыкам Э.​Гурса ў 1884. Выражае адну з асн. характарыстычных уласцівасцей аналітычных функцый.

т. 8, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ана́лага-аналіты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ана́лага-аналіты́чны ана́лага-аналіты́чная ана́лага-аналіты́чнае ана́лага-аналіты́чныя
Р. ана́лага-аналіты́чнага ана́лага-аналіты́чнай
ана́лага-аналіты́чнае
ана́лага-аналіты́чнага ана́лага-аналіты́чных
Д. ана́лага-аналіты́чнаму ана́лага-аналіты́чнай ана́лага-аналіты́чнаму ана́лага-аналіты́чным
В. ана́лага-аналіты́чны (неадуш.)
ана́лага-аналіты́чнага (адуш.)
ана́лага-аналіты́чную ана́лага-аналіты́чнае ана́лага-аналіты́чныя (неадуш.)
ана́лага-аналіты́чных (адуш.)
Т. ана́лага-аналіты́чным ана́лага-аналіты́чнай
ана́лага-аналіты́чнаю
ана́лага-аналіты́чным ана́лага-аналіты́чнымі
М. ана́лага-аналіты́чным ана́лага-аналіты́чнай ана́лага-аналіты́чным ана́лага-аналіты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абстра́ктна-аналіты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абстра́ктна-аналіты́чны абстра́ктна-аналіты́чная абстра́ктна-аналіты́чнае абстра́ктна-аналіты́чныя
Р. абстра́ктна-аналіты́чнага абстра́ктна-аналіты́чнай
абстра́ктна-аналіты́чнае
абстра́ктна-аналіты́чнага абстра́ктна-аналіты́чных
Д. абстра́ктна-аналіты́чнаму абстра́ктна-аналіты́чнай абстра́ктна-аналіты́чнаму абстра́ктна-аналіты́чным
В. абстра́ктна-аналіты́чны (неадуш.)
абстра́ктна-аналіты́чнага (адуш.)
абстра́ктна-аналіты́чную абстра́ктна-аналіты́чнае абстра́ктна-аналіты́чныя (неадуш.)
абстра́ктна-аналіты́чных (адуш.)
Т. абстра́ктна-аналіты́чным абстра́ктна-аналіты́чнай
абстра́ктна-аналіты́чнаю
абстра́ктна-аналіты́чным абстра́ктна-аналіты́чнымі
М. абстра́ктна-аналіты́чным абстра́ктна-аналіты́чнай абстра́ктна-аналіты́чным абстра́ктна-аналіты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)