Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Alternatíve[-v-]f - альтэрнаты́ва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
choice1[tʃɔɪs]n.
1. вы́бар
2.альтэрнаты́ва;
have no choice не мець вы́бару
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
альтэрнаты́ўны
(ад альтэрнатыва)
які дапускае адну з дзвюх магчымасцей.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МІЖНАРО́ДНАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ ЖУРНАЛІ́СТАЎ (МФЖ; International Federation of Journalists). Засн. ў 1952 як альтэрнатываМіжнароднай арганізацыі журналістаў (МАЖ) журналісцкімі арг-цыямі дзяржаў, якія ў 1946 выйшлі з МАЖ. Яе мэты: абарона свабоды друку, павышэнне прафесійнага ўзроўню журналістаў, збор, захаванне, публікацыя статыстычных і інш. дакументаў, што ўяўляюць цікавасць з прафесійнага пункту погляду. Вышэйшы орган — кангрэс, паміж кангрэсамі — кіруючае бюро. Штаб-кватэра ў Бруселі (Бельгія). Выдае штоквартальны інфармацыйны бюлетэнь «IFJ Information» («Інфармацыя МФЖ») на англ., ням. і франц. мовах, а таксама неперыядычныя выданні пераважна прафес. характару.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КВАДРА́Т»,
бел.маст. аб’яднанне ў Віцебску ў 1987—94. Створана мастакамі розных відаў, жанраў і кірункаў мастацтва (А.Малей, М.Дундзін, А.Дасужаў, А.Слепаў, В.Чукін, В.Шылко, В.Шчасны, да 1990 — В.Міхайлоўскі, Т. і Ю. Рудэнкі) як альтэрнатываафіц. плыні ў мастацтве (т. зв. сацрэалізму). За гал. канцэпцыю дзейнасці «К.» былі ўзяты ідэі К.Малевіча і аб’яднання «Сцвярджальнікі новага мастацтва», права на творчы эксперымент і самаст. погляд на праблемы мастацтва. Вял. увагу аддавалі адраджэнню духоўнасці, правядзенню маст. акцый і акцый-выставак («Эксперымент», прысвечаная 110-годдзю Малевіча, 1988, Віцебск, і інш.), у т. л. сумесных з мастакамі інш. краін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
alternative
1.[ɔlˈtɜ:rnətɪv]
adj.
1) альтэрнаты́ўны, другі́(з двух магчымых)
2) альтэрнаты́ўны, нетрадыцы́йны
2.
n.
1) альтэрнаты́ваf.
2) вы́бар -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
alternatywa
alternatyw|a
ж.альтэрнатыва, выбар;
stanąć przed ~ą — стаць перад выбарам;
wobec ~y — перад выбарам
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ГУМАНІСТЫ́ЧНАЯ ПСІХАЛО́ГІЯ,
кірунак у сучаснай зах. (пераважна амер.) псіхалогіі. Узнік у 1960-я г. як альтэрнатывабіхевіярызму і псіхааналізу. Заснавальнікі А.Маслаў, Р.Мэй, К.Роджэрс, В.Франкль і інш. Ідэйна-філас. погляды прадстаўнікоў гуманістычнай псіхалогіі грунтуюцца на філасофіі экзістэнцыялізму і фенаменалагічнай школы (гл.Фенаменалогія). Прадметам вывучэння з’яўляецца чалавек у яго цэласнасці, унікальнасці, самаактуалізацыі, адкрытасці да развіцця. Гуманістычная псіхалогія разглядае чалавека не як кіруемую машыну (біхевіярызм) і не як цалкам залежнага ад несвядомых матываў (фрэйдызм), а як асобу, якая пастаянна стварае сябе, усведамляе сваё прызначэнне ў жыцці, рэгулюе межы суб’ектыўнасці і свабоды; праводзіць у жыццё новы погляд на чалавека як на суб’ектыўна незалежнага, ствараючага сваё «Я» і адказнага за яго. Галіной практычнага дастасавання гуманістычнай псіхалогіі з’яўляюцца псіхатэрапія, логатэрапія, педагогіка, якія выкарыстоўваюць эфект усведамлення значнасці чалавечага існавання.
Літ.:
Франкл В. Человек в поисках смысла: Пер. с англ.М., 1990;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЁНАЎ Юліян Сямёнавіч (8.10.1931, Масква — 5.9.1993),
рускі пісьменнік. Засл. дз. маст. Расіі (1982). Скончыў Ін-т усходазнаўства (1953). Друкаваўся з 1958. Раманы «Пароль не патрэбны» (1965), «Маёр Віхар» (1966—67), «Семнаццаць імгненняў вясны» (1969; аднайм. тэлефільм, 12 сер., 1973; Дзярж. прэмія Расіі 1976), «Брыльянты для дыктатуры пралетарыяту» (1971), «Гарэнне» (1977—78), «Прэс-цэнтр» (1984), «Экспансія» (кн. 1—3, 1985—87), аповесці «Пры выкананні службовых абавязкаў» (1962), «Пятроўка, 38» (1963), «Агарова, 6» (1972), «ТАСС упаўнаважаны заявіць» (1979), «Загадана выжыць» (1983), хроніка «Альтэрнатыва» (1974) і інш. — вострасюжэтныя паліт. дэтэктывы. Аўтар п’ес «Ідзі і не бойся» (1963), «Шаша на Вялікую Мядзведзіцу» (1964), «Шыфроўка для Блюхера» (1966), кінасцэнарыяў (пераважна па сваіх творах), навел, нарысаў, публіцыст. артыкулаў. Большасць твораў С. экранізавана. У т-рах Беларусі ставіліся п’есы С.: «Семнаццаць імгненняў вясны» (у сааўт. з У.Токаравым) — у Бел. т-ры імя Я.Коласа, Гомельскім і Брэсцкім абл.драм. т-рах (усе 1970); «Пятроўка, 38» — у Гродзенскім абл.драм. (1964); «Правакацыя» — у Гомельскім (1969) т-рах.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—5. М., 1983—84;
Альтернатива: Политич хроники. Кн 1—4. М., 1975—78.