надзённы, -ая, -ае.

1. Які мае важнае жыццёвае значэнне, неабходны; актуальны.

Надзённыя задачы.

2. Які бывае кожны дзень.

Надзённыя клопаты.

Надзённы хлеб — самае неабходнае для жыцця.

|| наз. надзённасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

topical [ˈtɒpɪkl] adj. актуа́льны; злабадзённы;

a topical song пе́сня на тэ́му дня

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

aktull a актуа́льны; своечасо́вы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

relevnt [-v-] a ва́жны, істо́тны, актуа́льны; рэлева́нтны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

надзённы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае важнае жыццёвае значэнне, неабходны; актуальны. Надзённае пытанне. Надзённыя задачы. Надзённыя патрэбы.

2. Які бывае кожны дзень. Не было маёй вёскі, бацькоў і тысячы надзённых клопатаў. Карпюк.

•••

Надзённы хлеб гл. хлеб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сафа́ры, нескл., н.

1. Паляванне на буйных дзікіх жывёл у спецыяльных запаведніках у Афрыцы, а таксама самі запаведнікі, дзе дазволена такое паляванне.

Паехаць на с.

2. Паход, турпаездка, працяглае падарожжа ў экзатычныя краіны.

3. Адзенне з лёгкай гладкай тканіны ў асноўным ахоўнага колеру хакі з накладнымі кішэнямі, адстрочкай і пад.

Стыль с. па-ранейшаму актуальны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

vitl [vi-] a жыццёвы, жыццядзе́йны, по́ўны жыцця́; актуа́льны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zitnah, zitnahe a блі́зкі да суча́снасці, актуа́льны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ЛЕ́ШЧАНКА (Міхаіл Ісакавіч) (н. 27.2. 1930, в. Стараселле Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1989), праф. (1990). Скончыў Мінскі пед. ін-т замежных моў (1959). З 1963 выкладае ў Мінскім лінгвістычным ун-це. Даследуе праблемы раманістыкі і агульнага мовазнаўства. Аўтар манаграфій «Змяненне семантыка-сінтаксічнай спалучальнасці французскіх дзеясловаў (XVI—XX стст.)» (1971), «Віртуальны і актуальны аспекты сказа» (1988), вучэбных дапаможнікаў па граматыцы і стылістыцы франц. мовы («Граматыка французскай мовы», 1997, і інш).

І.​К.​Германовіч.

т. 9, с. 227

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

актуа́льнасць

(ад актуальны)

важнасць, значнасць чаго-н. на гэты момант, сучаснасць, надзённасць (напр. а. пытання).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)